Вы тут

Падрыхтоўка да Еўрагульняў — у завяршальнай стадыі


Падзея, якую ўжо ў наступным годзе сустрэне і прыме Беларусь, — ІІ Еўрапейскія гульні. Яны адбудуцца ў чэрвені 2019-га, але падрыхтоўка да іх ідзе ўжо поўным ходам. Задаволенасць тым, як наша краіна плануе прыняць тысячы спартсменаў і трэнераў, яшчэ больш — ахвотных паглядзець на спаборніцтвы, выказаў Янез Качыянчыч, прэзідэнт Еўрапейскіх алімпійскіх камітэтаў, падчас сустрэчы з Прэзідэнтам Беларусі Аляксандрам Лукашэнкам.


Кіраўнік дзяржавы выказаў задаволенасць тым, што кіраўнік ЕАК наведвае нашу краіну, і пацікавіўся, як ён можа ацаніць падрыхтоўку Беларусі да Гульняў, якія заўвагі і прапановы мае, бо «ў нас сапраўды ёсць пра што пагаварыць».

Замежны госць падкрэсліў, што Камітэты задаволены ходам работ, і дадаў, што «мы ўжо знаходзімся на завяршальнай стадыі падрыхтоўчага працэсу». Да таго ж, па яго словах, Беларусь апраўдала тыя чаканні, якія на яе ўсклалі, бо ўжо мае немалы вопыт у сферы арганізацыі спартыўных мерапрыемстваў.

На думку Янеза Качыянчыча, 15-е месца, якое заняла наша краіна на сёлетняй зімняй Алімпіядзе ў Пхёнчхане — гэта вельмі добры паказчык сярод 92 краін-удзельніц.
А яшчэ — пацвярджэнне таго, што беларускі спорт знаходзіцца на высокім узроўні.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.