Вы тут

Падлетак са Слоніма прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі


Падлетак са Слоніма прысуджаны да 12 гадоў пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі за забойства дзядулі, вядомага ў горадзе скульптара Леаніда Богдана, і яго жонкі Тамары. Такі вердыкт вынес Гродзенскі абласны суд.


Падлетак 2000 года нараджэння прызнаны вінаватым у наўмысным супрацьпраўным пазбаўленні жыцця іншага чалавека (забойстве), якое было здзейснена з асаблівай жорсткасцю.

Забойства здарылася 29 красавіка мінулага года. Судом устаноўлена, што непаўналетні падчас сваркі са сваімі роднымі наўмысна пазбавіў іх жыцця. Пры гэтым ён дзейнічаў з асаблівай жорсткасцю: бабулі нанёс не менш за 16 удараў нажом, дзядулі — не менш за 27 удараў нажом, саўком, сякерай. Яны памерлі на месцы.

Матывам забойства, як высветліла следства, сталі непрыязныя адносіны ў сям'і. Злачынству папярэднічаў канфлікт, заснаваны на працяглым неразуменні адно аднаго. Раней паведамлялася, што падставай да чарговай спрэчкі стала электронная цыгарэта, якую заўважылі сваякі, вырашыўшы, што з дапамогай гэтай прылады ўнук ужывае наркотыкі. Здзейсніўшы забойства, хлопец выкінуў прыладу злачынства ў раку і накіраваўся ў Свята-Траецкі сабор, дзе паведаміў святару, што ў жыллё ўварваліся рабаўнікі. Супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што ніякіх рабаўнікоў не было, пасля чаго падлетак прызнаўся ў зробленым.

Прысуд не ўступіў у законную сілу і можа быць абскарджаны і апратэставаны.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: 12 гадоў за забойства дзядулі і бабулі

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».