Вы тут

Ці прыйдзе да нас мода на веласіпеды?


Беларуская дэлегацыя вывучала вопыт зялёнага горадабудаўніцтва ў нямецкім Фрайбургу і французскім Страсбургы, якія былі выбраны невыпадкова — арганізатары рабілі акцэнт менавіта на малых і сярэдніх гарадах. Сама паездка адбылася дзякуючы праекту «Зялёныя гарады», які фінансуецца Глабальным экалагічным фондам і ажыццяўляецца ПРААН у партнёрстве з Мінпрыроды. У ёй прынялі ўдзел прадстаўнікі мясцовых органаў улады, Дэпартамента па энергаэфектыўнасці, кіруючыя работнікі ЖКГ з пілотных гарадоў, якія ўжо ўдзельнічаюць у праекце, і тыя, што толькі прыглядаюцца да «Зялёных гарадоў».


У Еўропе, дарэчы, ва ўсіх сферах гарадскога развіцця ўдзяляюць вялікую ўвагу пытанням экалогіі. Таму там, напрыклад, галоўным паказчыкам у транспартнікаў з'яўляецца зніжэнне шкодных выкідаў, а не аб'ёмы перавозак.

«Нам паказалі гарадскую плошчу, на якой ёсць тратуар для пешаходаў, веладарожкі, трамвайныя лініі і фантаны, — расказвае кансультант праекта Вера Сысоева. — А потым далі ў рукі фатаграфію гэтага ж месца, але некалькі гадоў таму — тры паласы руху для аўтатранспарту ў адзін бок, вузкі тратуар».

У Фрайбургу і Страсбургы прыярытэт аддаецца трамваям і аўтобусам, таксама веласіпеднаму і пешаходнаму руху. Сёння тут на асабістым аўтатранспарце здзяйсняецца не больш за 20—30 % паездак. У еўрапейскіх гарадах забяспечанасць грамадзян уласным транспартам 20 гадоў таму была супастаўная з тым, што сёння ёсць у нас. І там не адразу пераселі на веласіпеды, змяненне звычак людзей заняло некалькі гадоў. Напрыклад, у Фрайбургу пабудавалі веласіпедны мост, і на ім усталявалі табло, якое лічыць колькасць людзей, што праехалі тут за дзень. Калі чалавек едзе і бачыць, што ён ужо 15-тысячны, гэта працуе лепш за ўсялякую агітацыю. Вядома, у гэтых гарадах развіты сэрвісы па арэндзе веласіпедаў і аўтамабіляў. Тратуар абсалютна ўсюды дублюецца веладарожкай, а кошт арэнды веласіпеда складае 1 еўра ў суткі.

«Вельмі цікавая і важная тэма — аднаўляльныя крыніцы энергіі, — кажа ўдзельнік паездкі Іван Філюціч, кансультант па энергетычнай эфектыўнасці. — У Германіі практычна на ўсіх муніцыпальных будынках усталяваны сонечныя батарэі».

У гэтай краіне ўвогуле эксплуатуецца вялікая колькасць малых, сярэдніх і буйных сонечных установак, і цяпер там думаюць, як іх інтэграваць у адзіную сетку, каб яна надзейна працавала. У той жа час немцы імкнуцца да такой мадэлі, калі фактычна кожны дом ці офісны будынак уяўляе сабой асобную энергасістэму. Такая сістэма будзе ўключаць уласную вытворчасць, тэхналогіі акумулявання энергіі, тэхналогіі энергаменеджменту, кіраванне энергаспажываннем будынка, а таксама будзе мець сувязь з цэнтралізаванай энергасістэмай. Гэта агульная доўгатэрміновая ідэя для ўсіх развітых еўрапейскіх краін.

Аксана ЯНОЎСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.