Вы тут

Які плён ад Дня жывёлавода?


Адноўлены аўтобусны маршрут і асвятленне вуліц.

У Магілёве прайшла калегія галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. Удзел у яе рабоце прыняў міністр культуры Юрый Бондар.


— Магчыма, не ўсё ўдалося рэалізаваць, але рашэнне самых актуальных задач было забяспечана. У абсалютнай большасці калектываў захоўвалася стабільнасць, на вытворчасцях была забяспечана занятасць працуючых, выконваліся мэтавыя паказчыкі, — адзначыла начальнік галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Магілёўскага аблвыканкама Кацярына Музычэнка, падводзячы вынікі дзейнасці за мінулы год.

Яна звярнула ўвагу на тое, што трэба арганізаваць больш прадукцыйную работу на месцах, часцей сустракацца з насельніцтвам, выбіраць больш актуальныя тэмы для правядзення дзён інфармавання, знаходзіць новыя формы работы. Адзін з найбольш удалых прыкладаў — правядзенне Дзён жывёлавода ў сістэме АПК. Летась у рамках яго адбылося звыш 2,5 тысячы сустрэч інфармацыйных груп з працоўнымі калектывамі.

Паступіла 732 пытанні і прапановы, з іх 119 узятыя на кантроль. Дзякуючы гэтым сустрэчам адноўлены аўтобусны маршрут «Кіраўск—Клічаў», праведзены работы па асвятленні некалькіх вуліц у Клічаве і Клічаўскім раёне, наладжана выдача спецадзення работнікам МТК Глыбокае ЗАТ «АСБ — Агра Цяцерына» Круглянскага раёна.

Прыярытэтным кірункам у ідэалагічнай рабоце з'яўляецца захаванне памяці аб абаронцах Айчыны. Летась было адрамантавана і адрэстаўравана 988 пахаванняў і памятных знакаў, устаноўлена 13 новых помнікаў на суму звыш 250 тысяч рублёў.

Мінулы год быў багаты на культурныя падзеі, адбылося больш за 20 міжнародных, рэспубліканскіх, абласных і рэгіянальных фестываляў і конкурсаў. Шэраг культурных мерапрыемстваў прайшоў у рамках рэспубліканскай акцыі «Бабруйск — культурная сталіца Беларусі», 750-годдзя Магілёва і 630-годдзя Бабруйска. У рэспубліканскім конкурсе «Горад культуры» Бабруйск быў прызнаны найлепшым горадам абласнога падпарадкавання за мінулы год.

Падчас калегіі былі ўшанаваныя найлепшыя работнікі ў сферы культуры і ідэалагічнай работы. Падзякай Магілёўскага аблвыканкама за шматгадовую плённую працу ў сродках масавай інфармацыі і значны ўклад у рэалізацыю дзяржаўнай інфармацыйнай палітыкі на рэгіянальным узроўні была адзначана і ўласны карэспандэнт «Звязды» па Магілёўскай вобласці Нэлі Зігуля.

Кар. «Звязды»

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.