Вы тут

«Бачу Беларусь такой» — назваў сваю выстаўку Уладзіслаў Цыдзік


На афішы гэтай фотавыстаўкі няма эпіграфа. Кожны глядач можа сам знайсці словы, каб перадаць змест маляўнічай калекцыі. Мне, напрыклад, прыгадаліся радкі Максіма Багдановіча, калі ён пісаў пра Беларусь, якую бачыць здалёку.

— Паглядзі, як усход разгараецца,

Сколькі ў хмарках залётных агня!


«Бачу Беларусь такой» — назваў сваю выстаўку аўтар пейзажных фотаздымкаў Уладзіслаў Цыдзік. Проста і сцвярджальна. Абагульняючы і, у той жа час, дазваляючы гледачам углядацца ў самыя маленькія дэталі бясконцага наваколля. Запрашаючы разам паглядзець на палаючыя ўсходы сонца, палёт бусла на золку, старыя храмы...

Для фотааматараў імя аўтара малавядомае. Але многія з нас прыгадаюць: у недалёкім мінулым ён працаваў на адказнай дзяржаўнай службе, быў дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь. Цяпер знаходзіцца на адпачынку. Але, як і заўжды, не ўяўляе свайго жыцця без карыснай для грамадства справы. Такая матывацыя і ў яго захаплення фотаздымкай роднай прыроды.

Мастацкі фотаальбом Уладзіслава Цыдзіка «Зачараваны Беларуссю», выдадзены Выдавецкім домам «Звязда», быў прэзентаваны ў час адкрыцця фотавыстаўкі, а сама калекцыя здымкаў стала прадметам абмеркавання сярод мастакоў, пісьменнікаў, прадстаўнікоў нацыянальных дыяспар, што пражываюць у Беларусі. Гэтаму спрыяла атмасфера памяшкання, дзе размясцілася экспазіцыя — мінскага касцёла Св. Сымона і Св. Алены.

На гэтай выстаўцы вы не ўбачыце фота з неверагоднымі ракурсамі, вас не ашаломіць здымак, які дэманструе магчымасці самай сучаснай оптыкі. Усё паказана вельмі дасціпна, быццам бы аўтар па-сяброўску запрашае прайсці побач з ім па росных паплавах, палюбавацца старым садам, убачыць у ранішнім тумане вазок на лясной дарозе... Аўтар нібыта кажа гледачу: заўважыў гэта я, але бачым і захапляемся мы з табой аднолькава...

Аднолькавасць светаўспрымання існуе там, дзе паміж людзьмі існуюць духоўнае адзінства, любоў да роднай зямлі.

Яўген ПЯСЕЦКІ, фота аўтара

Загаловак у газеце: Глядзець вачыма, бачыць сэрцам

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.