Вы тут

Шляхетная “Маладосць”, бібліяграфічная рэдкасць


 

Шляхетная “Маладосць”, бібліяграфічная рэдкасць

Брытанская пісьменніца Нэнсі Мітфард лічыла, што мова – самы надзейны маркер сацыяльнага стану. Калі гэта спраўды так, то наўрад ці будзе перабольшаннем сказаць, што вытанчаныя тэксты лютаўскай “Маладосці” робяць яе па-свойму шляхетнай. Магчыма, ёсць нешта сімвалічнае ў тым, што такі нумар выйшаў менавіта ў лютым – халодным і белым, як скура арыстакрата з параднага партрэта, месяцы.

Між тым, калі справа датычыцца партрэтаў арыстакратаў, трэба разумець, што не заўсёды выява на карціне адпавядае арыгіналу. Праблему рэпрэзентацыі ў мастацтве  закранула ў сваёй калонцы Анхела Эспіноса Руіз: “А вы ведаеце, як даўнія мастакі малявалі каралёў і ўвогуле ўплывовую шляхту? І не трэба мне хітраватых адказаў, накшталт малявалі рукамі альбо з дапамогай пэндзля, я ж вас ведаю. Малявалі ідэальнымі. Кароль заўжды хацеў быць высокім, стройным, прыгожым, увогуле без недахопаў. Бо менавіта ён быў кліентам (яшчэ болей скажу: ён быў кліентам, які мог загадаць адсячы мастаку галаву). Некаторых каралёў на партрэтах і пазнаць немагчыма было, і шляхта, натуральна, жартавала з гэтай прычыны. Эх, палацавыя інтрыгі!

З выяўленчым мастацтвам разабраліся. А як быць з арыстакратычнай літаратурай? Скажам, з барочнай. У чым, дарэчы, адметнасць літаратуры барока? У складанасці форм і імкненні да своеасаблівай пышнасці. Спытаецеся, як гэта? Ну, прыкладна, як у вершах Вікі Трэнас:

Ты чытаеш гекзаметры ў рытме хваляў марскіх

гучна, голасна, ледзь не крычыш у сябе ўнутры,

і калі не адмовяць пачуцці, зрок і слых,

ты не здолееш захлынуцца ў сваім віры.

У замкнёнага кола ў нутры схаваны вуглы,

у засмяглай рэчкі ў нутры – бяхдонная глыб.

Барочная вобразнасць – гэта цудоўна, але ёсць у нас пісьменнікі, якія імкнуцца арыентавацца на новыя літаратурныя формы. Напрыклад, Алесь Яфімаў, які, па яго словах, не любіць у беларускай літаратуры пастаральныя матывы, сацрэалізм і відававочны пафас. Сам малады пісьменнік ужо паспеў выпрацаваць свой асаблівы стыль:

“Крыху пасядзеўшы, устаў з ложка, уключыў святло. Ціха. Асцярожна, хоць відавочных прычын для асцярожнасці не было, пайшоў у калідор, дзе таксама ўключыў асвятленне. Цішыня. Зірнуў на выключальнікі для прыбіральні, ваннага пакою, кухні — усе ў становішчы «off». Крадком пайшоў у бок кухні. Мозг маляваў усякія жудасныя карціны: напрыклад, праслізнула думка, быццам жонка зайшла туды за чым-небудзь, спецыяльна не запальваючы святло, і раптоўна памерла. Інсульт, тромб, сэрца, яшчэ якая трасца — уключаць святло ў кухні было вельмі страшна. Аднак Муж пстрыкнуў выключальнікам і зазірнуў у пакой. Ні жонкі, ні яе трупа ў кухні не было, як не было і нічога падазронага ці незвычайнага”.

Але галоўнай разынкай лютаўскай “Маладосці” з’яўляюцца пераклады апавяданняў Амброза Бірса – чалавека, які ў свой час літаратурна “пахаваў” цывілізацыю арыстакратычнага амерыканскага Поўдня. Таму паспяшайцеся набыць нумар, які  ў хуткім часе рызыкуе стаць бібліяграфічнай рэдкасцю!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».