15 Жнівень, серада

Вы тут

Следчыя высвятляюць абставіны смерці дзяўчыны ў ГЦ у Мінску


Следчыя высвятляюць абставіны смерці 28-гадовай дзяўчыны ў гандлёвым цэнтры ў Мінску, паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінску Марына Дранькова.


Паводле атрыманых даных, 24 лютага каля 17.30 у гандлёвым цэнтры "Дана Мол" па вул. П.Мсціслаўца, 11 дзяўчына адчула сябе дрэнна. Яна паведаміла пра гэта па тэлефоне свайму знаёмаму, які выклікаў ёй таксі. Кіроўца суправадзіў дзяўчыну ў аптэку, дзе яе самаадчуванне рэзка пагоршылася. Супрацоўнікі аптэкі і хуткай дапамогі праводзілі рэанімацыйныя мерапрыемствы, аднак выратаваць дзяўчыну не ўдалося.

Першамайскім (горада Мінска) раённым аддзелам Следчага камітэта па гэтым факце праводзіцца праверка. З мэтай высвятлення абставінаў таго, што здарылася праведзены агляд месца здарэння, вывучаюцца відэазапісы камер назірання ГЦ, апытваюцца відавочцы таго, што адбылося, і блізкія дзяўчыны. Для ўстанаўлення дакладнай прычыны смерці прызначана судова-медыцынская экспертыза.

"Калі хто-небудзь валодае дадатковай інфармацыяй аб тым, што адбылося, просьба звярнуцца ў аператыўна-дзяжурную службу УСК па Мінску па тэлефоне 8 (017) 389-55-55", - дадала Марына Дранькова.

Адміністрацыя ГЦ "Дана Мол" выключыла магчымасць траўміравання дзяўчыны на тэрыторыі гандлёвага цэнтра. "Мы афіцыйна абвяргаем інфармацыю аб траўміраванні дзяўчыны ў гандлёвым цэнтры. Уся наяўная ў нашым распараджэнні інфармацыя і запісы камер відэаназірання перададзеныя ў Следчы камітэт па Мінску, які праводзіць праверку абставінаў таго, што адбылося", - падкрэслілі прадстаўнікі адміністрацыі.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Прэзідэнт

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Чаму буксуе «аршанская мадэль»?

Вынікі рэзананснай камандзіроўкі Прэзідэнта ў Аршанскі раён падвялі на спецыяльнай нарадзе — не абышлося без адставак.

Грамадства

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

Якія патрабаванні прад'яўляюцца да новых падручнікаў?

У наступным навучальным годзе ў беларускіх школах будуць выкарыстоўвацца 44 новыя вучэбныя дапаможнікі. 

Грамадства

Не багі гаршкі абпальваюць...

Не багі гаршкі абпальваюць...

...а ўдзельнікі шостага міжнароднага пленэру ганчароў, які нядаўна прайшоў у вёсцы Гарадная Столінскага раёна.