Вы тут

Ці можа камень узляцець?


Ведае мастак і літаратар з Дагестана Марат Гаджыеў

Нам прывезлі світанак. Менавіта так перакладаецца на нашу мову «Зунзул чані». Гэта назва асобнага праекта мастака-графіка з Дагестана Марата Гаджыева. У Мінск творца прывёз каля дваццаці мастацкіх твораў, якія напісаў за апошнія пятнаццаць гадоў. З імі можна пазнаёміцца ў галерэі «Універсітэт культуры».


Марат Гаджыеў прадставіў аўтарскія кнігі.

Кампазіцыі ўнікальныя тым, што зроблены на паперы з валокнаў тутавага дрэва. Папера вельмі тонкая і празрыстая. Складана ўявіць, як мастак умудрыўся на ёй стварыць столькі дэталёвых сюжэтных кампазіцый. Кожнае палатно раскрывае філасофскі погляд на прыроду і навакольны свет.

— У мяне ўсё зыходзіць ад святла. Бо, як мастака, мяне заўсёды цікавіць святло прыглушанае, адкрытае, натуральнае, — расказвае Марат Гаджыеў. —Калі я ўбачыў тутавую паперу ручной работы, адразу ж зразумеў, што трэба з ёй рабіць. У краме вельмі здзівіліся, таму што да мяне гэтую паперу ў якасці мастацкага матэрыялу ніхто не выкарыстоўваў. У Дагестане жартуюць, што яе вырабляюць менавіта для мяне. Папера так вытанчана прасвечваецца! Для мяне яна сімвал лёгкасці, чысціні. Узнікла ідэя зрабіць ёй падсвятленне. Я заўсёды марыў распісваць плафоны. Уявіў залу, у якой можна размясціць мноства такіх плафонаў. Ідэя зачапіла. Сюжэты маіх работ розныя, але ідэя ў тым, каб злучыць пачатак і канец работы, каб можна было паперу згарнуць і зрабіць абгортку для свяцільні ці плафона.

 Мастак адзначае, што ў кожнай яго рабоце прысутнічаюць сімвалы, якія звязаны з пэўным перыядам жыцця. У творах майстар не баіцца марыць, канцэнтруе ўвагу як сваю, так і гледача на сувязі чалавека і прыроды, на бязмежных памылках, які чалавек здзяйсняе неабдумана. Прадстаўленая экспазіцыя — замкнёны цыкл твораў, праз якія мастак раскрыў сябе з розных бакоў: прычым не толькі ў творчасці, але і ў маральных прыярытэтах.

Творы немагчыма глядзець хвіліну ці дзве: здаецца, што яны лёгкія, але кожная работа насычана вялікай колькасцю дэталяў і патрабуе ўважлівага перагляду: ёсць у іх адсылка да нацыянальнага ці рэлігійныя матывы.

— Калі на творы правільна накіраваць святло, яны здаюцца бязважкімі. Вось ці можа камень узлятаць?.. А гэта, выбачайце, практычна навуковая праца, — разважае аўтар. — Мастак як архітэктар выбудоўвае спецыяльную праекцыю для чалавечага вока, пры якім аб’ект становіцца лёгкі.

Марат Гаджыеў адзначыў, што яму вельмі падабаецца арт-асяроддзе Беларусі, таму важна, што гледачы змогуць знайсці ў яго творчасці. Ён шмат гадоў цікавіцца беларускай культурай, таму і падзею называе святам душы. На адкрыцці праекта ён разам з журналістамі Саідам Ніналалавым і Жэмілатам Ібрагімавым прадставіў аўтарскія кнігі, выдадзеныя за апошнія некалькі гадоў у Махачкале. Некалькі асобнікаў яны перадалі ў дар Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі, Прэзідэнцкай бібліятэцы Рэспублікі Беларусь, Цэнтральнай навуковай бібліятэцы імя Якуба Коласа, Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і бібліятэцы Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў. Таксама ў межах праекта госці прадставілі літаратурна-мастацкі альманах «Каўказскі экспрэс», нядаўна адзначаны Гран-пры на дагестанскім кніжным кірмашы «Таркі-Тау».

У далейшым мастак не збіраецца спыняцца на шляху сумеснага супрацоўніцтва з Беларуссю і абяцае далей знаёміць нашых гледачоў са сваімі творчымі і літаратурнымі дасягненнямі.

Вікторыя АСКЕРА

Фота Кастуся ДРОБАВА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.