Вы тут

Аднаўляюцца беларуска-ўкраінскія кансультацыі паміж МЗС


Пасля перапынку аднаўляюцца беларуска-ўкраінскія кансультацыі паміж МЗС, паведаміў начальнік упраўлення інфармацыі і лічбавай дыпламатыі — прэс-сакратар МЗС Дзмітрый МІРОНЧЫК.


Украіна застаецца адным з ключавых партнёраў нашай краіны. За мінулыя два гады ўдалося пераадолець тэндэнцыю зніжэння тавараабароту. Сёння Украіна займае другое месца па тавараабароце і экспарце сярод усіх знешнегадлёвых партнёраў Беларусі.

— У парадак дня кансультацый уключаны актуальныя пытанні двухбаковага ўзаемадзеяння. Таксама бакі разгледзяць ход падрыхтоўкі да маючых адбыцца сумесных мерапрыемстваў, у тым ліку першага форуму рэгіёнаў Беларусі і Украіны, які адбудзецца сёлета ў Гомелі, — падкрэсліў Дзмітрый Мірончык.

На 1 сакавіка запланаваны чарговы раўнд кансультацый паміж міністэрствамі замежных спраў Беларусі і Эстоніі. Беларускую дэлегацыю ў Таліне ўзначаліць намеснік міністра Алег Краўчанка. Падчас сустрэчы будуць разгледжаны перспектывы двухбаковых адносін і супрацоўніцтва нашай краіны з Еўрапейскім саюзам.

27 лютага МЗС сумесна з музеем Янкі Купалы запланавала ўрачыстае мерапрыемства «Чытаем Купалу разам». Урыўкі з унікальнага цыкла патрыятычнай лірыкі народнага паэта прачытаюць намеснік міністра замежных спраў Андрэй Дапкюнас, кіраўнікі дыпламатычных прадстаўніцтваў і міжнародных арганізацый.

Пракаментаваў Дзмітрый Мірончык і паведамленне пра намер польскіх нацыяналістаў правесці праварадыкальны «Марш праклятых салдат» у Гайнаўцы. Ён адзначыў, што адзін з дзеячаў, каму плануюць аддаць пашану, — кіраўнік бандфарміравання, вайсковы злачынца Рамуальд Райс (па мянушцы Буры).

— У польскай Гайнаўцы большасць мясцовых жыхароў маюць беларускія карані. Яшчэ жывыя нашчадкі ахвяр злачынстваў Бурага. Ці трэба нам нагнятанне варожасці паміж беларусамі і палякамі? Ці нам патрэбны гістарычны дыялог, які пачаў развівацца паміж нашымі краінамі? У польскім нацыянальным пантэоне дастаткова герояў — рыцараў без страху і заганы, у тым ліку і агульных для нашых двух народаў. Упэўнены, у ім не павінна быць месца ваенным злачынцам, — адзначыў прэс-сакратар МЗС.

Марыя ДАДАЛКА

Загаловак у газеце: Ад гандлю да літаратуры

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».