Вы тут

Мазыршчына — бязмежжа магчымасцяў


Сёння Мазырскі раён — адзін з буйных індустрыяльных і сельскагаспадарчых цэнтраў Гомельскай вобласці. Сваімі поспехамі ў эканоміцы, сельскай гаспадарцы, будаўніцтве, спорце, грамадскім і культурным жыцці ён спрыяе павышэнню аўтарытэту ўсёй краіны.


Старшыня райвыканкама Алена ПАЎЛЕЧКА заўважае, што ёсць усе падставы лічыць вынікі работы Мазырскага раёна летась паспяховымі:

— Мазырскі раён уваходзіць у тройку самых буйных прамысловых цэнтраў Гомельскай вобласці. Прамысловы сектар раёна складаецца з 24 прадпрыемстваў, якія прадстаўляюць практычна ўсе галіны народнай гаспадаркі. Асноўныя з іх: нафтаперапрацоўка, вытворчасць малочных і мясных прадуктаў, здабыча і вытворчасць прадукцыі на аснове солі, мэблевая і дрэваапрацоўчая вытворчасць, вытворчасць і рамонт машын і абсталявання, вытворчасць кабеляў, швейная вытворчасць. Удзельная вага вытворчасці прамысловай прадукцыі раёна складае 40,5 % ад аб'ёму прамысловай вытворчасці вобласці.

Усімі прадпрыемствамі праведзена мадэрнізацыя. За мінулы год колькасць грамадзян, працаўладкаваных на новыя працоўныя месцы, склала 300 чалавек. Дарэчы, летась у раёне створана 38 арганізацый, з іх 12 — у вытворчай сферы. Рэалізацыя мер па забеспячэнні занятасці насельніцтва дазволіла паменшыць узровень беспрацоўя да 0,7 %. На пачатак года каэфіцыент напружанасці на рынку працы — 0,5. Сёлета плануецца працаўладкаваць звыш 500 чалавек.

Паспяхова вырашаецца задача адраджэння вёскі. Важна, каб маладыя людзі не з'язджалі ў горад, а заставаліся жыць і працаваць у раёне. Будаўніцтва жылля на вёсцы дазваляе прыцягнуць працоўныя кадры, забяспечыць людзей годнай заработнай платай, стварыць нармальныя ўмовы для іх пражывання. Актыўна развіваюцца жывёлагадоўля. Па выніках работы за мінулы год сельскагаспадарчымі арганізацыямі Мазырскага раёна паказчык па тэмпе росту вытворчасці валавой прадукцыі пры заданні 102 % фактычна выкананы на 107,8 %. Мазырскі раён — лідар у вобласці па прадукцыйнасці сельскагаспадарчых жывёл. Па выніках працы за 2017 год на адну карову надоена 6480 кг малака. Сярэднясутачныя прыбаўленні ў вазе буйной рагатай жывёлы склалі 738 грамаў, свіней — 622 грамы.

У раёне ажыццяўляе дзейнасць 3486 суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва. Ад іх дзейнасці ў бюджэт раёна летась паступіла 40 млн рублёў. Доля паступленняў падатковых плацяжоў у раённы бюджэт ад малога і сярэдняга бізнесу складае каля 20 %.

Ёсць пэўныя поспехі ў будаўнічай галіне, якая ўключае больш за 25 арганізацый. За 2014—2017 гады ўведзена ў эксплуатацыю 266,401 тысячы кв. м жылля. У тым ліку з дзяржаўнай падтрымкай — 76,3 тысячы кв. м. З іх 83 % — для шматдзетных сем'яў. За апошнія чатыры гады ў раёне ўведзены аб'екты сацыяльнага значэння: дзіцячы яслі-сад на 300 месцаў і рэканструяваны будынак пад вучылішча алімпійскага рэзерву.

На 2018 год вызначаны напружаныя заданні ва ўсіх сферах сацыяльна-эканамічнага развіцця. Сёлета неабходна забяспечыць нарошчванне экспарту тавараў і паслуг у цэлым па раёне не ніжэй за ўзровень мінулага года, у тым ліку дасягнуць тэмпу росту па экспарце тавараў без уліку нафты і нафтапрадуктаў, а таксама без уліку арганізацый, падпарадкаваных рэспубліканскім органам дзяржкіравання, не менш за 105,5 %, па экспарце паслуг — не менш за 104,5 %; прыцягненне ў эканоміку раёна прамых замежных інвестыцый павінна скласці не менш за $42,5 млн.

Асноўная задача кіраўніцтва рэгіёна — паляпшэнне якасці жыцця яго насельніцтва, забеспячэнне належнай заработнай платы. Для гэтага мы павінны сканцэнтраваць сваю ўвагу на павелічэнні аб'ёмаў вытворчасці, рацыянальным выкарыстанні абаротных сродкаў, рэалізацыі прадукцыі, у тым ліку на экспарт. На Мазыршчыне ёсць высокакваліфікаваныя кадры. Сумеснымі намаганнямі мы зробім наш раён яшчэ прыгажэйшым і ўпішам у яго гісторыю шмат новых выдатных старонак.

Візітоўка старшыні Мазырскага райвыканкама

Алена Паўлечка — адна з нямногіх жанчын у краіне, якія ўзначальваюць раённую вертыкаль улады.

Алена Фёдараўна пачынала працоўную дзейнасць там, дзе нарадзілася, — у Нараўлянскім раёне: бухгалтарам у саўгасе «Кіраўскі». Там жа з бухгалтара вырасла да галоўнага эканаміста. Завочна скончыла Беларускую дзяржаўную сельскагаспадарчую акадэмію.

Аварыя на Чарнобыльскай АЭС унесла карэктывы ў жыццё тысяч людзей, у тым ліку і жыхароў яе роднай вёскі Кіраў. Населены пункт трапіў у спіс на першачарговае перасяленне. Так, у 1995 годзе яна з сям'ёй пераехала ў Мазырскі раён. У яе працоўнай біяграфіі — кіраўнічыя пасады ва ўпраўленні сельскай гаспадаркі і харчавання Мазырскага райвыканкама. У 2016 годзе Алена Паўлечка ўзначаліла Мазырскі райвыканкам.

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Экалогія

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Які інтарэс ў Беларусі ля Паўднёвага полюса

Антарктыка, далёкая і блізкая.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.