Вы тут

У Мінску будзе знаходзіцца ікона святой блажэннай Матроны Маскоўскай


У храме святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага ў Мінску з 25 лютага да 13 мая гэтага года будзе знаходзіцца ікона святой блажэннай Матроны Маскоўскай з часціцай мошчаў.


Падзея адбываецца па благаславенні Мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі. Святыня з'яўляецца дарам Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Алексія ІІ Гродзенскаму Раство-Багароднічнаму стаўрапігіяльнаму жаночаму манастыру.

Блажэнная Матрона Маскоўская — падзвіжніца з блізкага нам ХХ стагоддзя, адна з самых любімых сёння праваслаўных святых. Жанчыну-інваліда, невідушчую ад нараджэння і пазбаўленую магчымасці хадзіць, Бог удастоіў дару цудатварэння і празорлівасці. Вернікі шануюць блажэнную Матрону як вялікую малітвенніцу, якая дапамагала блізкім пры сваім зямным жыцці і працягвае адгукацца на просьбы шчырых сэрцаў зараз, знаходзячыся ў Царстве Нябесным.

Прыбыццё святыні ў Аляксандра-Неўскі храм (горад Мінск, вуліца Казлова, 11) адбудзецца 25 лютага ў 9:45. Плануецца, што для пакланення вернікаў ікона будзе даступная штодня з 8:00 да 20:00. Адбудзе святыня 13 мая, прыкладны час провадаў — 12:30.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Мошчы Матроны ў сталіцы

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.