Вы тут

Геаграфія атрымання беларусамі пенсій можа пашырыцца


Цяпер Міністэрства працы і сацыяльнай абароны працуе над заключэннем міжнародных дагавораў аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння з Эстоніяй, Чэхіяй і Польшчай. Пра гэта «Звяздзе» расказала начальнік упраўлення арганізацыі пенсійнага забеспячэння Мінпрацы і сацыяльнай абароны Алена Дронава.


— Гэтыя дагаворы будуць пабудаваны на прапарцыянальным прынцыпе, — заявіла Алена Дронава. — Гэта значыць, што кожная з дзяржаў будзе прызначаць і выплачваць пенсію за працоўны стаж, зароблены на яе тэрыторыі. То-бок, за работу, напрыклад, у Польшчы будзе плаціць польская дзяржава, за работу ў Беларусі — Беларусь.

Міжнародныя дагаворы аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння на прапарцыянальным прынцыпе ўжо заключаны з Расіяй, Літвой, Латвіяй і Азербайджанам.

Па словах прадстаўніка Мінпрацы і сацабароны, таксама вядзецца работа па заключэнні міжнароднага дагавора ў пенсійнай сферы з дзяржавамі ЕАЭС. «Фініш ужо відаць», — заявіла Алена Дронава.

Сярэдні памер прызначаных месячных пенсій у Беларусі ў лютым склаў 314,82 рубля. Сярэдні памер прызначаных пенсій па ўзросце — 323,16 рубля.

* * *

Такія дагаворы маюць яшчэ адзін станоўчы аспект, на які хацелася б звярнуць увагу. Так, згодна з Законам Рэспублікі Беларусь «Аб пенсійным забеспячэнні», пенсіі прызначаюцца грамадзянам, якія пражываюць у краіне пастаянна. Пры выездзе пенсіянера на пражыванне ў іншую краіну выплата пенсіі спыняецца. Але заключэнне міжнародных дагавораў па пенсійным забеспячэнні стварае эфектыўны механізм захавання пенсійных правоў пры перасяленні чалавека на месца жыхарства ў іншую дзяржаву. Гэта значыць, калі беларускі пенсіянер з'едзе на пастаяннае жыхарства ў краіны далёкага замежжа, з якімі ў Беларусі адсутнічаюць міжнародныя дагаворы аб пенсійным забеспячэнні, выплата пенсіі яму спыніцца. Мяркуецца, што далейшае пенсійнае забеспячэнне чалавека будзе ажыццяўляцца ў залежнасці ад заканадаўства дзяржавы перасялення. Калі ж з іншай дзяржавай заключаны дагавор аб супрацоўніцтве ў галіне сацыяльнага забеспячэння, то выплата пенсіі такому пенсіянеру будзе працягнута.

Святлана БУСЬКО

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?