Вы тут

Урачыстае ўскладанне кветак да манумента Перамогі адбылося ў Мінску


Урачыстае ўскладанне кветак да манумента Перамогі і Вечнага агню адбылося ў Мінску. Мерапрыемства прайшло ў гонар Дня абаронцаў Айчыны і 100-годдзя Узброеных Сіл Беларусі. На плошчы Перамогі прадстаўнікі міністэрстваў, арганізацый і замежныя госці прынялі ўдзел ва ўрачыстай цырымоніі. Шэсце суправаджалі рота ганаровай варты і ваенны аркестр.


«Дзень абаронцаў Айчыны і 100-годдзе Узброеных Сіл — паказчык таго, што ў Беларусі на высокім узроўні шануюць і не забываюць подзвіг ветэранаў. Мы хочам, каб у нас былі мір і спакой, каб наша шчасце было забяспечана абаронай нашай Айчыны. Мне хацелася б павіншаваць усіх ветэранаў, жыхароў сталіцы і ўсёй краіны з гэтым святам. І хай наша моладзь заўсёды будзе гатовая да абароны Айчыны», — сказаў журналістам старшыня Мінскай гарадской арганізацыі Беларускага грамадскага аб'яднання ветэранаў генерал-маёр у адстаўцы Анатоль Адоньеў.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства абароны на чале з міністрам Андрэем Раўковым, першы намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Максім Рыжанкоў, намеснік старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Мар'яна Шчоткіна, прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, ветэраны.

Ілья КРЫЖЭВІЧ

Фота Сяргея НІКАНОВІЧА

Загаловак у газеце: Шануем традыцыі і памяць

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».