Вы тут

Што патрэбна для выкарыстання другаснай сыравіны?


Да 2020 года ў краіне плануецца выкарыстоўваць не менш за 25 % камунальных адходаў, а ў 2035-м — ужо палову. На думку міністра жыллёва-камунальнай гаспадаркі беларусі Аляксандра ЦЕРАХАВА, каб дасягнуць такіх лічбаў, патрэбны новыя для краіны тэхналогіі і значныя інвестыцыі. У прыватнасці, увядзенне дэпазітна-залогавай сістэмы па зборы аднаразовай упакоўкі, стварэнне вытворчасці РДФ-паліва з адходаў і ўкараненне тэхналогіі кампаставання арганічнай часткі цвёрдых камунальных адходаў.


За апошнія гады ў краіне значна скарацілася колькасць месцаў пахавання цвёрдых камунальных адходаў і павялічылася іх выкарыстанне. У параўнанні з 2010 годам з іх здабыта ў 1,9 раза больш другасных матэрыяльных рэсурсаў (ДМР), аб'ём якіх перавысіў 650 тысяч тон. А ўзровень выкарыстання камунальных адходаў дайшоў да 17 %. Гэты паказчык перавышае аналагічныя ў краінах СНД і нават у шэрагу краін Еўрапейскага саюза, абазначыў міністр:

— Летась патрэбы беларускіх перапрацоўшчыкаў другаснай сыравіны ў асноўным былі забяспечаны. Дасягнута станоўчае сальда ў знешнім гандлі другаснымі матэрыяльнымі рэсурсамі ў памеры амаль 5 млн долараў. Хоць яшчэ ў 2011 годзе яно было адмоўным — мінус 18 долараў.

У той жа час, нягледзячы на рост працэнта збору другасных матэрыялаў (на 9 % у параўнанні з 2016-м), заданне дзяржпраграмы па выкарыстанні сыравіны для перапрацоўкі не выканана. Камунальнікі планавалі крыху большыя дасягненні ў гэтай галіне, чым атрымалі па факце, заўважыў міністр і растлумачыў чаму.

— Адна з прычын невыканання праграмы ў абласцях адразу па некалькіх паказчыках — недастатковы кантроль і спагнанне за выкананне ўстаноўленага задання з боку дзяржзаказчыкаў: аблвыканкамаў і Мінскага гарвыканкама. Апошнія, дарэчы, на недастатковым узроўні арганізавалі прыцягненне інвестыцый у сферу абарачэння з цвёрдымі камунальнымі адходамі.

На фінансаванне аператараў ДМР было прадугледжана 29 млн рублёў, і кожная вобласць магла прыцягнуць летась да 4 млн дадатковых інвестыцый. Фактычна гэта зрабіла толькі сталіца. А ў Магілёўскай, Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай, Мінскай абласцях аб'ём інвестыцый не дасягнуў нават 1 мільёна. Усяго ж арганізацыі ЖКГ выкарысталі толькі каля 10 млн рублёў. У выніку незапатрабаванымі засталося больш як 17 млн рублёў.

— Гэта адбылося праз адсутнасць у дзяржаўных заказчыкаў прапрацаваных ідэй і праектаў і нізкую якасць накіраваных заявак на фінансаванне, — упэўнены міністр. — А праекты для развіцця сістэмы збору і перапрацоўкі адходаў ёсць. Неабходныя толькі ініцыятыва і жаданне ўвасабляць іх у жыццё.

Ірына СІДАРОК

Загаловак у газеце: Другасная, але — сыравіна

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».