Вы тут

Прэзідэнт: Армія ўкамплектавана ўсім неабходным, кампактна і мабільна


Са значным юбілеем — стагоддзем Узброеных Сіл Беларусі і Днём абаронцаў Айчыны павіншаваў Прэзідэнт Беларусі, галоўнакамандуючы Узброенымі Сіламі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстым пасяджэнні, прысвечаным гэтай слаўнай даце. Ён адзначыў, што 23 лютага — гэта свята, якое застаецца адным з самых паважаных у народзе. І з ім віншуюць як ветэранаў, што застаюцца прыкладам мужнасці, так і хлапчукоў — будучых абаронцаў.


Кіраўнік дзяржавы нагадаў пра шлях, які прайшлі беларускія Узброеныя сілы за гэты час. Іх гісторыя пачынаецца з Рабоча-сялянскай Чырвонай арміі. Яна зараджалася ў цяжкіх палітычных і ваенных умовах як на знешнім контуры, так і ўнутры краіны. Безумоўна, моцным выклікам стала Вялікая Айчынная вайна, падчас якой мужна змагаліся не толькі ваенныя, але і партызаны, падпольшчыкі... Увесь народ абараняў сваю зямлю. «Дата 23 лютага непарыўна звязана з Савецкай арміяй, якая забяспечыла ў другой палове дваццатага стагоддзя стратэгічны парытэт на планеце і зрабіла ірацыянальнай ядзерную вайну», — адзначыў Прэзідэнт.

З тых часоў нашы Узброеныя Сілы неаднойчы мадэрнізаваліся, каб эфектыўна супрацьстаяць сучасным выклікам і пагрозам. Бесперапыннае развіццё нашай арміі абумоўлена сітуацыяй, якая складаецца ў свеце. Беларусь у сілу свайго геаграфічнага становішча і адкрытасці адчувае ўздзеянне большасці палітычных падзей, якія адбываюцца за мяжой, сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што мы жывём у эпоху маштабнага перадзелу свету, дзе каласальна ўзрос фактар ваеннай сілы. «Вынікам умяшання асноўнымі геапалітычнымі гульцамі ва ўнутраныя справы шэрагу дзяржаў, у тым ліку еўрапейскіх, справакаваны ўнутраныя ўзброеныя канфлікты». Галоўнакамандуючы таксама нагадаў, што пасля распаду СССР Арганізацыя Паўночнаатлантычнага альянсу абяцала не пашырацца на ўсход. Але свае абяцанні НАТА не стрымала.

Наша краіна імкнецца захаваць сваю незалежнасць, не разглядае ні адну дзяржаву ў якасці праціўніка і асуджае любы ваенны канфлікт. Тым не менш мы гатовы адстойваць свае нацыянальныя інтарэсы. «Наша армія ўкамплектавана ўсім неабходным, кампактна і мабільна», — падкрэсліў Прэзідэнт. Адным з прыярытэтных напрамкаў з'яўляецца забеспячэнне Узброеных Сіл новымі, а таксама мадэрнізаванымі зброяй і тэхнікай. Напрыклад, летась прайшлі іспыты рэактыўнай сістэмы залпавага агню «Паланэз» з новай ракетай, якая дазваляе паражаць аб'екты на адлегласці да 300 км. Працягваюцца работы па стварэнні, мадэрнізацыі і выпрабаваннях беспілотных авіяцыённых комплексаў.

Таксама Прэзідэнт нагадаў пра стратэгічнае вучэнне «Захад-2017», якое мела беспрэцэдэнтна адкрыты характар. У выключна абарончым кірунку гэтага вучэння маглі ўпэўніцца міжнародныя назіральнікі. Акрамя Расіі ваенна-тэхнічнае супрацоўніцтва паслядоўна развіваецца і з іншымі краінамі, перш за ўсё — членамі АДКБ.

Павіншаваўшы ўсіх са святам, Прэзідэнт адзначыў: «У нас няма жадання браць у рукі зброю, але ў свеце павінны ведаць, што і сёння мы гатовыя абараніць сваю зямлю, свае сем'і, сваю незалежнасць»

Надзея АНІСОВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».