Вы тут

У сістэме аказання паслуг Белкаапсаюза больш за 60 кірункаў


У сферу дзейнасці Белкаапсаюза ўваходзіць нарыхтоўка сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, выпуск спажывецкіх тавараў, аказанне разнастайных паслуг насельніцтву, пастаўка прадукцыі на экспарт. Арганізацыя мае свае транспартныя і будаўнічыя прадпрыемствы, развітую сетку прадпрыемстваў гандлю і грамадскага харчавання. Яна абслугоўвае больш за 3,4 млн чалавек, якія пражываюць у 22 тысячах населеных пунктаў — гэта 35 % жыхароў краіны.


Аснову спажывецкай кааперацыі сёння складаюць 89 раённых спажывецкіх таварыстваў, аб'яднаных у 5 абласных саюзаў і Гродзенскае абласное спажывецкае таварыства. Арганізацыя ўваходзіць у дзясятку найбуйнейшых падаткаплацельшчыкаў краіны і штогод фарміруе каля 1 % бюджэту.

Важнае месца ў тавараабароце займае рознічны гандаль. На 1 студзеня 2017 года ён займаў 8,1 тысячы кв. м плошчаў, каля 70 % крамаў размешчаны ў сельскай мясцовасці. Мабільная сетка арганізацыі складаецца з 704 аўтамагазінаў, якія абслугоўваюць больш за 15,2 тысячы населеных пунктаў.

Работа на такіх кірунках з'яўляецца сацыяльна-значнай, але запавольвае тэмп развіцця саміх прадпрыемстваў. З 2014 па 2017 гады Белкаапсаюзу не ўдалося забяспечыць станоўчую дынаміку развіцця рознічнага тавараабароту гандлю. Адной з прычын зніжэння аб'ёмаў рознічнага тавараабароту з'яўляецца скарачэнне колькасці насельніцтва. Акрамя таго, узмацненне канкурэнцыі ў зоне дзейнасці спажывецкай кааперацыі, асабліва ў райцэнтрах і буйных населеных пунктах, прывяло да пераразмеркавання пакупніцкіх патокаў. Доля Белкаапсаюза ў рознічным тавараабароце краіны склала 6,2 % па выніках 2017 года. Разам з тым, нягледзячы на страты і ціск з боку канкурэнтаў, арганізацыя з'яўляецца асноўнай тавараправоднай сеткай для айчынных вытворцаў і рэалізуе 92,6 % беларускіх тавараў у сваіх таварных пазіцыях.

Таксама Белкаапсаюз закупляе больш за 30 відаў сельскагаспадарчай прадукцыі і сыравіны, арганізуе наступную іх перапрацоўку і продаж. Для таго каб у мінчан і жыхароў абласных гарадоў на стале заўсёды была свежая плода-агароднінная прадукцыя і бульба, спажывецкая кааперацыя штогод прымае ўдзел у сельскагаспадарчых кірмашах.

У сістэме аказання паслуг Белкаапсаюза больш за 60 кірункаў, куды можна аднесці транспарт, грамадскае харчаванне, пракат, рытуальныя паслугі, рамонт і тэхнічнае абслугоўванне аўтамабіляў, паслугі аўтамыек, стаянак, цырульняў.

Загаловак у газеце: Ад нарыхтоўкі прадукцыі да выпуску тавараў

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.