Вы тут

Ці дазволена ўтрымліваць дзікіх звяроў у няволі


Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя звяртае ўвагу грамадзян на парадак дзеянняў фізічных і юрыдычных асоб пры выяўленні параненых, траўмаваных або хворых дзікіх жывёл.


У выпадку выяўлення такой жывёліны грамадзяне павінны паведаміць аб гэтым карыстальніку паляўнічых угоддзяў або ў аператыўна-дзяжурную службу тэрытарыяльнага органа ўнутраных спраў, або ў дзяжурную службу раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях, якія абавязаныя перадаць гэтае паведамленне службовай асобе карыстальніка паляўнічых угоддзяў або мясцовага выканаўчага і распарадчага органа.

Прадстаўнікі тэрытарыяльнага органа Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, мясцовага выканаўчага і распарадчага органа або карыстальніка паляўнічых угоддзяў, дзяржаўнай ветэрынарнай службы раёна, горада выязджаюць на месца выяўлення жывёліны і, зыходзячы з існуючай абстаноўкі, прымаюць рашэнне пра далейшы яе лёс і адлоў у выпадку неабходнасці. Адлоўленая жывёла па рашэнні камісіі можа быць перададзена на ўтрыманне грамадзяніну, індывідуальнаму прадпрымальніку або юрыдычнай асобе з іх згоды.

Пры гэтым умовы ўтрымання дзікай жывёліны павінны адпавядаць патрабаванням, устаноўленым пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 27 лютага 2007 года № 16 «Аб устанаўленні патрабаванняў да ўтрымання і (або) развядзення дзікіх жывёл у няволі, а таксама да правядзення ўсялення (уключаючы рассяленне), інтрадукцыі, рэінтрадукцыі, акліматызацыі, скрыжавання дзікіх жывёл і патрабаванняў да формы і зместу біялагічнага абгрунтавання ўсялення дзікіх жывёл ва ўгоддзі» (напрыклад, для казулі прадугледжана вальера вышынёй не менш за 2,5 метра і плошчай 15 квадратных метраў).

Заканадаўствам аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету забаронена адбіраць дзікіх жывёл з асяроддзя іх пражывання для ўтрымання і (або) развядзенне ў няволі без дазволу Мінпрыроды за выключэннем асобных шырока распаўсюджаных і шматлікіх відаў (дадатак да пастановы Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 2 чэрвеня 2006 года № 698).

Згодна з пунктам 5 артыкула 43 Закона Рэспублікі Беларусь «Аб жывёльным свеце», утрыманне і (або) развядзенне ў няволі незарэгістраваных дзікіх жывёл, якія падлягаюць рэгістрацыі, забараняецца.

Грамадзяне, якія парушылі патрабаванні заканадаўства аб ахове і выкарыстанні жывёльнага свету, будуць прыцягнутыя да адміністрацыйнай адказнасці ў адпаведнасці з артыкулам 15.32 Кодэкса Рэспублікі Беларусь аб адміністрацыйных правапарушэннях (цягне накладанне штрафу ў памеры да дваццаці базавых велічынь).

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Вы сустрэлі параненую або хворую жывёлу...

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.