Вы тут

Маладзёжны тэлепраект «ПІН_КОД» адзначыў 500-ы выпуск


Маладзёжны тэлепраект «ПІН_КОД», які выходзіць на канале «Беларусь 2» штотыдзень з аўторка па пятніцу, днямі адзначыў асаблівую круглую дату — 500-ы выпуск.


Наогул у эфіры праграма з'явілася ў жніўні 2015-га і хутка стала адной з візітных картак тэлеканала. Яе адметнасць — інтэрактыў, пастаянная сувязь з гледачамі: кожны ахвотны ў прамым эфіры можа задаць пытанне эксперту, падзяліцца меркаваннем або прапанаваць тэму наступнага выпуску. Паводле слоў кіраўніка праекта Ягора Шолькіна, «ПІН_КОД» часта выступае як своеасаблівы «тэлефон даверу»: «Пасля звароту гледача з пытаннем або праблемай вядучыя ў студыі мадэлююць сітуацыю і разам са спецыялістамі спрабуюць знайсці аптымальныя шляхі вырашэння».

Дарэчы, звязацца з аўтарамі праграмы можна праз афіцыйную групу ў сацыяльнай сетцы «УКантакце». На сёння ў ёй больш як 19 тысяч падпісчыкаў, а падчас кожнага эфіру ў тэматычны чат прыходзіць па 50—200 паведамленняў, прычым не толькі ад школьнікаў, але і ад сталых людзей.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Загаловак у газеце: 500 пачкаў эфіру

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».