Вы тут

На выставе BRІDE Dubaі 2018 можна было з'есці торт у выглядзе нявесты


Наведвальнікі выставы BRІDE Dubaі 2018 у Дубаі з'елі торт у выглядзе нявесты, які спякла дызайнер Дэбі Вінгхэм, паведамляе Oddіty Central.


Усё б нічога, але «торцік» уяўляў сабой скульптуру жанчыны ў вясельнай сукенцы вышынёй 180 сантыметраў і вагой каля 120 кілаграмаў. Для яго дастаўкі спатрэбіліся шэсць грузчыкаў. На выраб «нявесты» пайшло 25 кілаграмаў шакаладу, а сукенка зроблена з 50 кілаграмаў кандытарскай масцікі. Яго ўпрыгожвалі пяць тысяч масцічных кветак ручной работы і дзесяць тысяч ядомых жамчужын. Акрамя таго, у адзенні і галаўным уборы хаваліся пяць сапраўдных жамчужын, кошт кожнай з іх — 200 тысяч долараў. Цікава, іх таксама з'елі?

За сваю кар'еру Вінгхэм стварыла туфлі коштам 16 мільёнаў долараў, сукенку з дыяментамі коштам 4,8 мільёна і самы дарагі ў свеце вясельны торт, які абышоўся пакупніку ў 67 (!) мільёнаў долараў.

Іван КУПАРВАС

Загаловак у газеце: І сукенка дарагая, і нявеста смачная

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Грамадства

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Рэспубліканскі суботнік праходзіць сёння ў Беларусі

Мерапрыемства праводзіцца на добраахвотнай аснове.