Вы тут

Марыніч: Неабходна ўдыхнуць другое жыццё ў малыя населеныя пункты


Аб гэтым заявіў 21 лютага на пасяджэнні круглага стала "Вяртанне да малой радзімы: ці патрэбна зямля сучаснаму чалавеку?" першы намеснік міністра сельскай гаспадаркі і харчавання Леанід Марыніч.


"Гэты год аб'яўлены ў Беларусі Годам малой радзімы, і неабходна ўдыхнуць другое жыццё ў малыя населеныя пункты. На бягучы год у нас распрацаваны планы рэкультывацыі зямель, уключэння іх у абарот. Кожны ўчастак павінен быць узараны, даваць аддачу. У гэтым мы бачым асноўную ролю міністэрства і мясцовых выканаўчых органаў улады. Людзі павінны паверыць, што жыццё ў вёсцы можа быць прывабным, а зямля стаць крыніцай даходу", - адзначыў Леанід Марыніч.

Усяго ў сельскай мясцовасці ў Беларусі пражываюць 2,36 млн чалавек, што складае амаль 25 працэнтаў усяго насельніцтва рэспублікі. З іх у вытворчасці сельскагаспадарчай прадукцыі ў сельгаскааператывах заняты толькі 370 тыс. жыхароў. У рэспубліцы налічваецца 3 168 фермерскіх гаспадарак, у тым ліку ў 2017 годзе зарэгістраваны звыш 230. Доля фермерскіх гаспадарак у агульным аб'ёме вытворчасці сельскагаспадарчай прадукыі складае амаль 2 працэнты. Таксама ў распараджэнні грамадзян знаходзіцца 988 тыс. асабістых падсобных гаспадарак, на якія прыпадае каля 20 працэнтаў у агульным аб'ёме вытворчасці. У асноўным тут вырошчваецца бульба, агародніна і садавіна.

Для многіх людзей менавіта сельская мясцовасць з'яўляецца малой радзімай. У сучасным грамадстве да жыхароў, якія пражываюць ужо ў вёсках, далучаюцца людзі, гатовыя пакінуць прывычны ўклад жыцця ў горадзе. У пасяджэнні круглага стала прынялі ўдзел уладальнікі аграсядзіб, сялянска-фермерскіх гаспадарак, прадстаўнікі радавых маёнткаў, экапаселішчаў.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.