Вы тут

Тыдзень прадпрымальніцтва пачынаецца ў Беларусі


III Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва пройдзе з 22 лютага па 3 сакавіка пры падтрымцы Міністэрства эканомікі, паведамілі ў міністэрстве.


Фота: spp-press.ru

Тыдзень беларускага прадпрымальніцтва арганізаваны Саюзам юрыдычных асоб "Рэспубліканская канфедэрацыя прадпрымальніцтва" сумесна з вядучымі бізнес-саюзамі і асацыяцыямі краіны.

Мерапрыемствы тыдня арыентаваны на прадстаўнікоў органаў дзяржаўнага і мясцовага кіравання, вядучых грамадскіх аб'яднанняў прадпрымальнікаў, суб'ектаў малога і сярэдняга прадпрымальніцтва, міжнародных арганізацый, кіраўнікоў і спецыялістаў буйных кампаній.

Традыцыйна самай чаканай падзеяй III Тыдня беларускага прадпрымальніцтва стане XIX Асамблея дзелавых колаў (запланавана на 1 сакавіка) - пасяджэнне найбуйнейшага айчыннага бізнес-форуму з удзелам кіраўнікоў і спецыялістаў міністэрстваў і ведамстваў, дыпламатаў, прадстаўнікоў бізнесу, банкаў, рэгіянальных і галіновых бізнес-асацыяцый. Дэлегаты абмяняюцца экспертнымі думкамі і прагнозамі развіцця прыватнага бізнесу ў краіне. Удзельнікам асамблеі будзе прадстаўлены праект "Нацыянальнай платформы бізнесу Беларусі - 2018".

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

24 красавіка пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.