Вы тут

Цэны на паслугі па зімовых відах спорту ў Мінску перагледзяць


Цэны на паслугі па зімовых відах спорту ў сталіцы будуць перагледжаны. Аб гэтым заявіла кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Наталля КАЧАНАВА падчас сустрэчы з калектывам УП «Белкаапзнешгандаль Белкаапсаюза».


Фота БЕЛТА

«Гэта не работа, калі зімой паслугі па катанні на лыжах або каньках каштуюць немалыя сумы. Абмяркуем, паглядзім, з чаго фарміруецца гэтая цана. Пытанне абмяркуем з кіраўніком Мінска. Людзі павінны быць інфармаваныя, дзе можна бясплатна пакатацца на лыжах, на каньках», — адзначыла Наталля Качанава, адказваючы на пытанне супрацоўніцы прадпрыемства.

Расказала кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта і пра асноўныя напрамкі дзяржаўнай палітыкі — заробак, будаўніцтва жылля, ахову здароўя, дэмаграфічную бяспеку, паведамляе БЕЛТА. Асаблівая ўвага ў Год малой радзімы — на парадак у краіне. «Словы «малая радзіма» мы кажам з асаблівай цеплынёй у душы. Гэта месца, дзе чалавек нарадзіўся, жыў і вырас, прайшоў сваё станаўленне. На 2018 год для ўсіх нас дакладна вызначаны задачы. Мы павінны навесці ідэальны парадак у нашай краіне. Павінны быць фасады прыгожыя, тэрыторыі прыбраныя. Пастаўлены шэраг іншых задач, у тым ліку па здачы аб'ектаў незавершанага будаўніцтва, у тым ліку ў Мінску. На працягу 2018 года мы павінны зрабіць нашу краіну яшчэ больш прыгожай і добраўпарадкаванай, усё залежыць ад нас», — сказала Наталля Качанава.

Загаловак у газеце: Парадак павінен быць ва ўсім

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?