Вы тут

Вершы беларускіх паэтаў гучалі на сустрэчах пісьменнікаў Міншчыны


Вершы беларускіх паэтаў Бажэны Мацюк, Ірыны Карнаухавай, Віктара Кажуры, пераклады вершаў паэтаў Нуратдзіна Юсупава (Дагестан), Арбі Мамакаева (Чачня), Жака Прэвера (Францыя), Оніла Кандзісілала (Бангладзеш) гучалі на літаратурных сустрэчах пісьменнікаў Міншчыны з маладымі жыхарамі Вілейкі.


Ма­ла­дую паэ­тэ­су Ба­жэ­ну Ма­цюк ві­та­юць яе ма­лень­кія зем­ля­кі.

Гасцей уважліва слухалі ў розных аўдыторыях: старшакласнікі-гімназісты, школьнікі-пачаткоўцы і нават выхаванцы дзіцячага садка. Аўтар многіх дзіцячых кніг Ірына Карнаухава зацікавіла самых маленькіх прапановай пачуць, як расказваюць пра зімовыя дзіцячыя забавы паэты Беларусі і далёкіх краін.

На­стаў­нік, аў­тар кніг для школь­ні­каў Вік­тар Ка­жу­ра ся­род сва­іх чы­та­чоў.

Юнацкая аўдыторыя захоплена слухала лірычныя вершы Бажэны Мацюк. Маладую паэтэсу ў Вілейцы добра ведаюць: яна вучылася ў мясцовай гімназіі, тут адбыўся яе літаратурны дэбют. Цяпер яе прадстаўляюць землякам як цікавага сучаснага аўтара, магістра філалогіі.

Са сваёй кнігай вершаў выйшаў да слухачоў настаўнік беларускай мовы і літаратуры вілейскай гімназіі № 2, таксама член Саюза пісьменнікаў Беларусі, магістр адукацыі Віктар Кажура. Яго паэтычны талент выразна праявіўся ў вядомым выданні «Азбука ў вершах і малюнках». Гэта кніга дасціпна і вобразна дапамагае дзятве засвойваць алфавіт і беларускую лексіку.

Паэ­тэ­са Іры­на Кар­на­у­ха­ва хут­ка знай­шла кан­такт з аў­ды­то­ры­яй.

У сустрэчах вілейскай моладзі з пісьменнікамі ўдзельнічаў адзін з найбуйнейшых айчынных выдаўцоў РУП «Выдавецтва «Пачатковая школа». Кнігі і часопісы для навучэнцаў і педагогаў заставаліся ў цэнтры ўвагі на сустрэчах з літаратарамі. Бібліятэчка часопіса «Пачатковая школа» была перададзена ў падарунак дзіцячаму садку.

Яўген ПЯСЕЦКІ
Фота аўтара

Загаловак у газеце: Кніжчыны сустрэчы

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.