Вы тут

У Беларусі пражываюць 9,3 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны


У Беларусі, па дадзеных на 1 студзеня бягучага года, пражывалі 9,3 тыс. ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, у тым ліку 5,7 тыс. інвалідаў і ўдзельнікаў вайны. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве працы і сацыяльнай абароны.


У Мінску жывуць два Героі Савецкага Саюза: Іван Ільіч Кустаў, які атрымаў гэта высокае званне ў гады ВАВ, і Васіль Сяргеевіч Мічурын, які заслужыў яго ў гады фінскай вайны.

На пачатак гэтага года ў рэспубліцы налічвалася 2,5 тыс. чалавек, узнагароджаных ордэнамі або медалямі СССР за самаадданую працу i бездакорную воiнскую службу ў тыле ў гады вайны, і яшчэ 155 - хто працаваў на аб'ектах проціпаветранай абароны, будаўніцтве абарончых збудаванняў, прыфрантавых участках чыгунак і аўтамабільных дарог, членаў экіпажаў суднаў, інтэрнаваных у пачатку ВАВ у партах іншых дзяржаў.

У Беларусі пражывае 36 чалавек, якія прымалі ўдзел у складзе спецыяльных фарміраванняў у размініраванні тэрыторый і аб'ектаў пасля вызвалення ад нямецкай акупацыі ў 1943-1945 гадах, а таксама 459 чалавек, якія працавалі на прадпрыемствах, ва ўстановах і арганізацыях Ленінграда ў перыяд блакады і ўзнагароджаны медалём "За абарону Ленінграда", знакам "Жыхару блакаднага Ленінграда".

У рэспубліцы жыве 654 інваліды з дзяцінства з прычыны ранення, кантузіі, калецтва, звязаных з баявымі дзеяннямі ў Вялікую Айчынную вайну або з іх наступствамі. Членамі сем'яў загінулых воінаў і партызан з'яўляюцца 650 чалавек.

Былых вязняў фашысцкіх канцлагераў, турмаў, гета і іншых месцаў прымусовага ўтрымання - 16,6 тыс. чалавек.

БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.