25 Верасень, аўторак

Вы тут

Прафсаюзы правядуць бясплатныя юрыдычныя кансультацыі 22 лютага


Аб гэтым паведамілі ў прэс-службе Федэрацыі прафсаюзаў.


Фота: bankrot.consulting

Больш за сотню прававых інспектараў ФПБ бясплатна пракансультуюць жадаючых па пытаннях, звязаных з абаронай працоўных правоў і сацыяльна-эканамічных інтарэсаў. Прыёмы пройдуць у раённых, гарадскіх аб'яднаннях прафсаюзаў і непасрэдна ў арганізацыях, якія знаходзяцца на тэрыторыі раёнаў і гарадоў. Пра месца і час правядзення кансультацый можна даведацца на інтэрнэт-партале ФПБ і ў арганізацыях прафсаюзаў свайго горада або раёна. 

У 2017 годзе было праведзена дзевяць такіх прыёмаў. Прафсаюзныя прававыя інспектары працы прынялі больш за 4 тыс. чалавек. Тым, хто звярнуўся, былі дадзены растлумачэнні і рэкамендацыі, у неабходных выпадках складзены працэсуальныя дакументы. "Папулярнасць прафсаюзных прававых прыёмаў расце, асабліва гэта датычыцца невялікіх гарадоў і раённых цэнтраў: чалавеку не даводзіцца ехаць на прыём да юрыста ў абласны цэнтр або сталіцу, ён можа атрымаць кваліфікаваную кансультацыю ў сябе ў горадзе", - адзначылі ў прэс-службе.

Аналіз зместу зваротаў, якія паступілі ў ходзе прафсаюзных прыёмаў грамадзян, сведчыць, што асноўная маса прыпадае на прававыя пытанні, якія закранаюць працоўную дзейнасць грамадзян, - 65 працэнтаў. На другім месцы па актуальнасці - пытанні прымянення жыллёвага заканадаўства (12 працэнтаў), на трэцім - пытанні пенсійнага заканадаўства (10 працэнтаў).

З лістапада 2017 года ў некаторых рэгіёнах у час прававых прыёмаў да прафсаюзных юрыстаў далучаюцца супрацоўнікі пракуратуры. Сумесная работа дае магчымасць аператыўна рэагаваць і вырашаць праблемы, з якімі прыходзяць людзі: прадстаўнікі ФПБ і пракуратуры на месцы могуць абмеркаваць усе нюансы і прапрацаваць план далейшых дзеянняў па абароне правоў работнікаў.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.