Вы тут

Шырокая сетка паштовых аб'ектаў па краіне будзе захоўвацца


Пра перспектыўныя кірункі работы, вясковыя аддзяленні сувязі і развіццё інтэрнэт-гандлю генеральны дырэктар Белпошты Уладзімір МАТУСЕВІЧ расказаў на сустрэчы з журналістамі.


За мінулы год прадпрыемства добра спрацавала па ўсіх эканамічных паказчыках. Але гэта не нагода расслабляцца: канкурэнцыя высокая.

— Мы не адзіны паштовы аператар у Беларусі, — заўважае Уладзімір Матусевіч. — А ў сферы распаўсюджвання прэсы працуе яшчэ 13 арганізацый. Але ў нашага прадпрыемства ёсць канкурэнтная перавага — шырокая сетка па ўсёй краіне. І мы плануем захоўваць яе, гэта важна. Прыватнікам не выгадна ісці ў рэгіёны, а мы бачым патэнцыял для развіцця паслуг у сельскай мясцовасці. Прырост у вясковым рытэйле ў нас штогод складае 10—15 працэнтаў.

Арганізоўваць гандаль у сельскіх аддзяленнях сувязі — гэта, дарэчы, міжнародная практыка. Так, у Швейцарыі пошта на вёсцы выглядае як невялікая крама.

Яшчэ адна міжнародная тэндэнцыя — супрацоўніцтва пошты і банка. У Расіі, напрыклад, гэтыя прадпрыемствы ў 2016 годзе аб'ядналіся ў адну структуру. У Беларусі супрацоўніцтва таксама наладжана, заключаны дагаворы на аказанне фінансавых, плацежных і банкаўскіх паслуг. У населеных пунктах, дзе няма банка, у аддзяленнях сувязі можна афармляць уклады, здымаць наяўныя з пластыкавай карткі, афармляць крэдыты.

Белпошта з'яўляецца таксама інфармацыйным пасярэднікам у дзяржаўных паслугах. У аддзяленнях можна атрымаць звесткі па зямельных участках, па справах аб банкруцтве, аб праве на капітальнае будаўніцтва.

У планах Белпошты на гэты год — выйсці з інтэрнэт-крамай прадпрыемства shop.belpost.by на новыя замежныя рынкі. Ужо цяпер тавары могуць дастаўляцца ў Расію, Украіну, Казахстан, Арменію, Кыргызстан і Германію.

Днямі былі падведзены таксама вынікі творчага конкурсу «Найлепшы матэрыял пра пошту» сярод друкаваных і электронных СМІ. У ім прынялі ўдзел каля ста журналістаў з усёй рэспублікі. Сярод іншых была адзначана і спецыяльны карэспандэнт «Звязды» Наталля Лубнеўская, якая заняла трэцяе месца ў групе «Друкаваныя СМІ: рэспубліканскія, абласныя і гарадскія выданні».

Загаловак у газеце: У развіцця паслуг на вёсцы ёсць патэнцыял

Выбар рэдакцыі

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Вольга Здзярская: Для мяне мая прафесія — жыццё

Актрыса НАДТ імя М. Горкага — пра шлях да сцэны і натхненне.

Грамадства

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

«Любоў — галоўнае, што бацькі павінны даць сваім дзецям»

Тата і мама — два самыя важныя чалавекі ў жыцці кожнага дзіцяці.