Больш як 30 інавацыйных праектаў будзе прадстаўлена на спецыялізаванай будаўнічай выстаўцы BUDEXPO, якая пройдзе 21—24 сакавіка ў гандлёва-лагістычным комплексе «Глобус Парк» у аграгарадку Шчомысліца Мінскага раёна, паведаміў намеснік міністра архітэктуры і будаўніцтва Беларусі Дзмітрый Семянкевіч.
Падчас выстаўкі адбудзецца кірмаш інавацыйных праектаў. «Разлічваем, што некалькі дзясяткаў праектаў будуць прадстаўлены, а найбольш перспектыўныя з іх, гатовыя да ўкаранення, — адзначаны ўзнагародамі. Ужо заяўлена каля 20 праектаў, сярод якіх хуткаўзведзеныя энергаэфектыўныя дамы эканом-класа, тэхналогія будаўніцтва экалагічна чыстых і энергаэфектыўных дамоў сядзібнага тыпу на аснове лёну. Заяўлены таксама праект «Будаўнічы 3D-прынтар», — расказаў кіраўнік праектаў цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Дзелавыя медыя» Аляксандр Патуцін. Галоўны стэнд выстаўкі таксама будзе адлюстроўваць інавацыйную тэматыку, яго зойме акцыянернае таварыства «Гомельшкло» са сваім энергаэфектыўным шклом. Упершыню падчас будаўнічых выставак у Беларусі пройдуць конкурсы прафесійнага майстэрства Budмайстар-2018 па намінацыях «Найлепшы муляр» і «Найлепшы тынкоўшчык».
Сяргей КУРКАЧ
У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.
Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.
Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.