Вы тут

«Белкніга» наладзіла акцыю «Сучасныя пісьменнікі — дзецям»


Паэты, празаікі, якія пішуць для дзяцей, прыйшлі на сустрэчу са школьнікамі ў мінскую гімназію № 29.


Пакуль дарослыя галасавалі, выконвалі свой грамадзянскі абавязак, хлопчыкі і дзяўчынкі мелі магчымасць пагутарыць з казачніцай Кацярынай Хадасевіч-Лісавой, паэтамі Ірынай Карнавухавай, Віктарам Ляскоўскім, лаўрэатам Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь галоўным рэдактарам часопіса «Вясёлка» Уладзімірам Ліпскім. Дарэчы, яшчэ за тыдзень перад нядзельнымі сустрэчамі ў гімназіі працавала кніжная выстаўка, прысвечаная творчасці менавіта гэтых аўтараў. Юныя чытачы мелі магчымасць падрыхтавацца да сустрэч, прачытаць творы літаратараў, якія пасля вялі дыялог з вучнямі. А непасрэдна ў нядзелю «Белкніга» арганізавала ў гімназіі шырокі кніжны гандаль.

Настрой, які панаваў у гэты дзень у гімназіі, пераконвае, што такі фармат зносін пісьменнікаў са школьнікамі патрабуе пашырэння.

Мікола БЕРЛЕЖ

Загаловак у газеце: Сучасныя пісьменнікі — дзецям

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».