Вы тут

Да высокіх ідэалаў


На Брэстчыне стартаваў новы абласны літаратурны конкурс «Духоўная веліч»


Творчае спаборніцтва для пісьменнікаў арганізавалі галоўнае ўпраўленне ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Брэсцкага аблвыканкама, Брэсцкае абласное аддзяленне Саюза пісьменнікаў Беларусі сумесна з Брэсцкай і Пінскай епархіямі Беларускай праваслаўнай царквы.

Творы на конкурс у чатырох намінацыях — «Паэзія», «Мастацкая проза», «Публіцыстыка» і «Літаратура для дзяцей» — прымаюцца да 10 красавіка на адрас: 224013, г. Брэст, пр-т Машэрава, 75/1, каб. 605. У кожнай намінацыі — толькі адзін пераможца.

Конкурс праводзіцца з мэтай выяўлення і папулярызацыі лепшых твораў пісьменнікаў Брэстчыны, якія зберагаюць духоўна-маральную культуру рэгіёна, спрыяюць выхаванню духоўнасці, патрыятызму, асабліва ў моладзі, адлюстроўваюць імкненні да высокіх ідэалаў дабрыні і справядлівасці.

Конкурсныя творы павінны быць прадстаўлены асобнымі кнігамі альбо публікацыямі ў рэспубліканскіх і міжнародных літаратурных перыядычных выданнях, выдадзеных на працягу апошніх трох гадоў.

Цырымонія ўзнагароджання пераможцаў конкурсу «Духоўная веліч» адбудзецца падчас святкавання Дня славянскай пісьменнасці і культуры, які адзначаецца штогод 24 мая

 

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.