25 Верасень, аўторак

Вы тут

На пад'ездзе да Жодзіна ў электрычцы памёр машыніст


У мінулую нядзелю, 18 лютага, каля станцыі "Жодзіна-Паўднёвае" стала дрэнна машыністу электрычкі. Па словах пасажыраў, памочнік і медыкі хуткай спрабавалі яго выратаваць, але не здолелі.


Паводле неафіцыйных дадзеных, 45-гадовы машыніст электрычкі страціў прытомнасць і памёр. Аб гэтым паведамляецца ў групе «Тыповы Барысаў» у сацcетках.

Пасажыры ўдакладнілі, што прыкладна ў 14.45 цягнік № 7004 па маршруце Барысаў - Мінск пад'язджаў да станцыі, але рэзка спыніўся, не дасягнуўшы платформы.

"Спачатку падумаў, што кагосьці збілі. Але памочнік пачаў паведамляць па ўсім цягніку: "Калі ёсць работнікі меддапамогі, тэрмінова прайдзіце ў першы вагон", - распавёў мясцовы жыхар Уладзіслаў.

Паводле яго слоў, мужчына шукаў медыкаменты. Пазней медыкі хуткай спрабавалі вярнуць прытомнасць мужчыну ў форме, але беспаспяхова.

З-за інцыдэнту пасажыры змаглі працягнуць свой шлях праз 45 хвілін на іншым цягніку.

tut.by

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Спорт

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Цырымонія развітання з Анатолем Капскім прайшла ў «Барысаў-Арэне»

Грамадзянская паніхіда працягвалася больш за дзве гадзіны ў "Барысаў-Арэне".

Грамадства

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

75 год таму пачалося вызваленне Беларусі

23 верасня 1943 года, савецкімі войскамі быў вызвалены ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў першы населены пункт Беларусі — раённы цэнтр Камарын.

Грамадства

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Каму і чым дапаможа ТЦСАН

Ад дапамогі дома пажылым і да стварэння крызісных пакояў для ахвяр хатняга гвалту.

Грамадства

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Маштабныя вучэнні прайшлі ў краіне

Актыўная фаза камандна-штабнога вучэння Узброеных Сіл прайшла ў Беларусі ў верасні.