Вы тут

У Мінску затрымалі злачынную групу, якая здзяйсняла крадзяжы з гаражоў


Супрацоўнікамі ўпраўлення крымінальнага вышуку ГУУС Мінгарвыканкама сумесна з супрацоўнікамі аддзела крымінальнага вышуку Фрунзенскага РУУС г. Мінска пры сілавой падтрымцы байцоў АМАП ГУУС Мінгарвыканкама затрыманы трое мінчан, якія падазраюцца ў здзяйсненні крадзяжоў са сталічных гаражоў.


Іх затрымалі ў адным са здымных гаражоў на вуліцы Матусевіча. На той момант ў памяшканні знаходзіўся матацыкл, які быў выкрадзены ў лістападзе 2017 года, а таксама аўтамабіль, які належыць аднаму з падазраваных. Яны расказалі, што датычныя да здзяйснення крадзяжу ў лютым бягучага года аўтамашыны “Санг Йонг” і трох матацыклаў (“Ямаха”, “Хонда”, “Кавасакі”). Акрамя таго, супрацоўнікі міліцыі ўстанавілі, што яны таксама датычныя да больш чым трох дзесяткаў эпізодаў крадзяжоў маёмасці з гаражоў і аўтамабіляў. Здабычай зламыснікаў станавіліся не толькі аўтамотатранспарт, але і каштоўныя рэчы, якія знаходзіліся ў гаражы або аўтамабілі — матацыклетнае адзенне і абутак, экіпіроўка, рыбалоўныя прыналежнасці і іншае. Выкрадзеную маёмасць зламыснікі захоўвалі ў здымных гаражах у Мінску.

У ходзе іх агляду былі канфіскаваныя запчасткі ад аўтамотатранспарту, інструменты, бытавая тэхніка, горналыжныя прадметы і іншыя каштоўныя рэчы. Выкрадзеная аўтамашына была знойдзена аператыўнымі супрацоўнікамі ў пасёлку Ждановічы Мінскага раёна. Затрыманыя прызналіся, што матацыклы яны разбіралі на запчасткі, а затым прадавалі іх сваім знаёмым альбо прадаўцам аўтамабільных рынкаў. З іх слоў, машыну збіраліся таксама разабраць і прадаць па запчастках.

Усе трое затрыманых — мінчане, афіцыйна нідзе не працуюць. Самаму старэйшаму з іх 32 гады. Адзін з іх раней ужо прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж аўтамабіля.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».