Вы тут

Як у Брэсце засвойваюць прывычку да выканання грамадзянскага абавязку


Выбарчы ўчастак №1 у Брэсце, які размяшчаецца ў музычным каледжы, наведаў зранку старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль ЛІС. Адказваючы на пытанні журналістаў, кіраўнік вобласці падкрэсліў ролю народных выбраннікаў у працэсах развіцця рэгіёна. Паводле яго слоў, у вобласці больш за дзве тысячы дэпутатаў усіх узроўняў. Гэта людзі, якія працуюць на вытворчасці, ва ўстановах. Акрамя таго ў складзе дэпутацкага корпусу ёсць шмат кіраўнікоў, якія выступаюць арганізатарамі вытворчасці. Работа мясцовых Саветаў цесна звязана з дзейнасцю народнагаспадарчага комплексу.


Галасуе старшыня Брэсцкага аблвыканкама Анатоль Ліс.

У мясцовых Саветаў нямала задач па паляпшэнні і развіцці сваіх тэрыторый. “Але ж каб дэпутаты прыступілі да сваёй работы, іх трэба спачатку выбраць” – адзначыла пенсіянерка Святлана Лёсік, якая прыйшла на ўчастак пад нумарам 112 па вуліцы Луцкай, каб выканаць свой грамадзянскі абавязак.

Вольга і Дзмітрый Васілюкі прыйшлі галасаваць сюды ў сямейным складзе. Малодшы школьнік Кірыл пачакаў бацькоў ля кабінкі, а дашкольніку Паўлу даверылі адказную місію – апусціць запоўненыя бюлетэні ў скрыню. Мама сямейства Вольга, настаўніца па прафесіі, сказала, што яны бяруць дзяцей з сабой, каб малыя з дзяцінства засвойвалі прывычку да выканання грамадзянскага абавязку.

На гэтым участку галасаваў у асноўны дзень выбараў таксама прафесар Брэсцкага тэхнічнага ўніверсітэта Міхаіл Стралец. Паводле яго слоў, работа ў мясцовым Савеце можа паслужыць для чалавека добрай школай арганізатара, крыніцай вопыту для далейшага вылучэння, напрыклад, у парламент. Мясцовы дэпутат — самае блізкае звяно ўлады для чалавека, які жыве на канкрэтнай вуліцы ў канкрэтным доме, упэўнены прафесар.

Святлана ЯСКЕВІЧ

Фота БЕЛТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».