Вы тут

Раім схадзіць


Імпрэза ў музеі Якуба Коласа, паэтычныя імправізацыі «Вершы ў Шафе», шчырыя размовы пра мастацтва і праект «Аб'ект даследавання: каханне» — афіша «Звязды» з 19 па 25 лютага.


Імпрэза «Па старонках «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы»

Дзе: Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Калі: 22 лютага, 18:30

Колькі каштуе: бясплатна

Інстытут мовазнаўства імя Якуба Коласа і Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа запрашаюць усіх на імпрэзу, якая прымеркаваная да Міжнароднага дня роднай мовы.

Гасцей чакаюць выступленні акадэміка НАН Беларусі Аляксандра Лукашанца і дырэктара Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Ігара Капылова. Разам з загадчыкам аддзела гісторыі беларускай мовы Наталляй Паляшчук вы пагартаеце старонкі «Гістарычнага слоўніка беларускай мовы» і паразважаеце над яго роляй у развіцці беларускай мовы і культуры.

Акрамя таго, арганізатары прапануюць гасцям навучыцца чытаць старадаўнія тэксты. А дапаможа ў гэтай нялёгкай справе Ірына Будзько, загадчык кафедры беларускай і рускай моў БНТУ, вядучы навуковы супрацоўнік аддзела гісторыі беларускай мовы Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа.


Паэтычныя імправізацыі «Вершы ў Шафе»

Дзе: «Кніжная Шафа» (пр-т Дзяржынскага, 9)

Калі: 22 лютага, 19:30

Колькі каштуе: бясплатна

У гэты зімовы вечар вас будуць саграваць музычныя імправізацыі і насычаныя вершы Міхала Бараноўскага — шматвобразныя і шматслойныя, метафізічныя і глыбокія. Таксама сваімі асабістымі паэтычнымі пошукамі і знаходкамі з гасцямі падзеляцца таленавітыя Ганна Шакель і Ч.ыЖ.


Шчырыя размовы пра мастацтва

Фота kultprosvet.by.

Дзе: Музей-майстэрня З.І. Азгура (вул. З. Азгура, 8)

Калі: 24 лютага, 18:00

Колькі каштуе: 6 р.

«Шчырыя размовы пра мастацтва» — праект, які створаны для таго, каб наведвальнікі маглі паглядзець на мастацтва вачыма самых розных людзей, чыё жыццё так ці інакш звязана з гэтай сферай.

Героі першай сустрэчы — скульптар, фотамастак, музыкант, мастацтвазнаўца і псіхолаг. Госці мерапрыемства атрымаюць магчымасць паразмаўляць з імі, пазнаёміцца з іх асабістым светам, задаць свае пытанні. 


Праект «Аб'ект даследавання: каханне»

Фота sobiratelzvezd.ru.

Дзе: Мастацкая галерэя «Акадэмія» (вул. Сурганава, 14)

Калі: да 17 сакавіка

Колькі каштуе: бясплатна

Маладыя мастакі Уладзіслаў Міцура і Ганна Карповіч прапануюць задумацца пра тое, што ўяўляе сабой каханне. Мастакі распрацавалі шэраг візуальных вобразаў, якія адлюстроўваюць некаторыя прыкметы і тонкія градацыі этапаў развіцця гэтага пачуцця.

Аўтары праекта лічаць, што неад'емным пачатковым складнікам кахання з'яўляецца закаханасць — суб'ектыўнае пачуццё, якое пераходзіць ці не пераходзіць у каханне. Мастакі гавораць пра каханне, не выкарыстоўваючы вербальны шэраг, але візуалізіруя яго ў фотаздымках, фільмах і інсталяцыях.

Выставачны праект Уладзіслава Міцуры і Ганны Карповіч носіць эксперыментальны характар. Экспазіцыя з'яўляецца своеасаблівай творчай лабараторыяй, дзе закладзеныя мастакамі сэнсы раскрываюцца пры асабістай інтэрпрэтацыі.


Кірмаш падарункаў ручной працы

Дзе: ГЦ «Скала» (вул. Глебкі, 5)

Калі: да 25 лютага

Колькі каштуе: бясплатна

На кірмашы вы знойдзеце цікавыя падарункі да 23 лютага, якія парадуюць вашых абаронцаў. Гэта і бранзалеты, і візітоўніцы, і вокладкі для дакументаў з натуральнай скуры, а таксама вялікі выбар гальштукаў-матылькоў ручной працы, аўтарскія нататнікі і многае іншае.


Парк чароўных ліхтароў

Дзе: «Дрымлэнд» (вул. Арлоўская, 80)

Калі: пастаянная экспазіцыя

Колькі каштуе: 10 р., 6 р. — студэнты, 4 р. — школьнікі

26 студзеня ў парку «Дрымлэнд» адкрылася цудоўная экспазіцыя ў выглядзе светлавых дыёдных інсталяцый. Вялікая колькасць фігур раскіданыя па ўсім парку. З усёй гэтай прыгажосцю вы можаце фатаграфавацца і заліваць здымкі ў сацыяльныя сеткі (чым не нагода абнавіць свой Instagram?). Больш за 40 розных кампазіцый чакаюць вас! Праца пачынаецца з першай цемрай — з 16:30 і доўжыцца да 23:30 кожны дзень.

Выбар рэдакцыі

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.