Вы тут

Маладым выбаршчыкам падарунак — экскурсія на верталёце


Фотакарэспандэнт "Звязды" Марына Бегункова наведала некалькі выбарчых пунктаў Мінскай вобласці.


Дзень мясцовых выбараў 2018 запомніцца тым маладым людзям, якія прыйшлі на выбарчы ўчастак у Сеніцкі цэнтр культуры (Мінскі раён). Пасля таго, як яны апусцілі ў скрыні бюлетэні, іх запрасілі здзейсніць аглядны палёт на верталёце Мі-2 са сцягам-расцяжкай "Галасуй".

Як паведамляюць афіцыйныя крыніцы, у Саветы 28-га склікання ў Мінскай вобласці трэба выбраць 3 451 дэпутата, у тым ліку 60 дэпутатаў — у абласны Савет, 38 — у Жодзінскі гарадскі Савет, 702 — у раённыя Саветы, 40 — у Саветы гарадоў раённага падпарадкавання, 63 — у пасялковыя і 2 548 — у сельскія. На гэтыя месцы прэтэндуюць больш за 3,7 тыс. кандыдатаў.

У рэгіёне працуюць 247 тэрытарыяльных выбаркамаў абласнога, раённага, гарадскога, пасялковага і сельскага узроўняў. Сфармавана 60 акруговых выбаркамаў па выбарах у Мiнскi абласны Савет дэпутатаў. Усяго утвораны 991 ўчастак для галасавання, у тым ліку 36 у санаторыях, прафілакторыях, дамах адпачынку, бальніцах і іншых арганізацыях аховы здароўя, якія аказваюць медыцынскую дапамогу ў стацыянарных умовах, а таксама 5 — у вайсковых часцях.

На выбарчым участку Петкавічаў (Дзяржынскі раён) — 1073 выбаршчыка. Першым аддаць свой голас за кандыдата прыйшоў Валерый ПАЧКОЎСКІ — менавіта ён атрымаў памятны падарунак.

Сёння праходзіць галасаванне і на даму. На маршруце Сяргея БОНДАРАВА і Давіда КАЗАРАНА — семнаццаць выбаршчыкаў. Першымі яны завіталі да 96-цігадовай Ніне Канстанцінаўне ЦЕРАБАВАЙ.

Фота Марыны БЕГУНКОВАЙ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».