Вы тут

Беларусь на 12-й пазіцыі ў агульнакамандным заліку ў Пхёнчхане


Дзякуючы залатому алімпійскаму медалю Ганны Гуськовай, зборная Беларусі ўзнялася на 12-ю пазіцыю ў агульнакамандным заліку.


Шанцы прасунуцца вышэй, вядома, яшчэ ёсць. У пятніцу беларускія спартсмены акрамя фрыстайла, выступілі ў спаборніцтвах па горных лыжах, канькабежным спорце і лыжных гонках.

Марына Зуева заняла 7-е месца на дыстанцыі 5000 м, вынік беларускі — 7 хвілін 04,41 секунды. Нагадаем, да гэтага Марына была 11-й на дыстанцыі 3000 м і атрымала дыскваліфікацыю на 1500 м. Марыя Шканава ў слаламе стала 28-й, а Юрый Данілачкін у супергіганце здолеў падняцца толькі на 42-і радок выніковага пратакола.

Згодна са спаборніцкай праграмай лыжных гонак, у пятніцу ў Пхёнчхане адбылася мужчынская індывідуальная гонка з раздзельнага старту на 15 км. Найлепшым з беларусаў стаў Міхаіл Сямёнаў — 40-е месца, Юрый Астапенка размясціўся на 55-й пазіцыі ў выніковым пратаколе, Аляксандр Воранаў — на 73-й.

На выхадных беларускім балельшчыкам варта зноў звярнуць сваю ўвагу на біятлон і фрыстайл, дзе ў нашых спартсменаў захоўваюцца шанцы на заваяванне ўзнагарод. Сёння ў лыжных акрабатаў пройдзе кваліфікацыя (пачатак у 14.00), дзе выступяць Антон Кушнір, Станіслаў Гладчанка і Максім Гусцік. У нядзелю, спадзяёмся, з удзелам беларусаў адбудзецца фінал, ён пачнецца таксама ў 14.00.

Апошнія індывідуальныя гонкі на Алімпіядзе-2018 пройдуць у біятланістаў, сёння на дыстанцыю з масавым стартам выйдуць дзяўчаты, гэта права заваявалі — Дар'я Домрачава, Надзея Скардзіна і Ірына Крыўко. Заўтра такі ж від праграмы адбудзецца ў мужчын.

Сёння на гарналыжную трасу выйдзе Марыя Шканава (супергігант), заўтра — Юрый Данілачкін (гіганцкі слалам). Праграму лыжных гонак у нядзелю працягнуць эстафеты 4х10.

Дар'я ЛАБАЖЭВІЧ

Загаловак у газеце: Барацьба працягваецца

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.