Вы тут

У Магілёве абмяркуюць збліжэнне заканадаўстваў Беларусі і Расіі


Збліжэнне заканадаўстваў Беларусі і Расіі стане адной з тэм для абмеркавання на V Форуме рэгіёнаў, які адбудзецца сёлета 26—28 верасня ў Магілёве. Пра гэта заявіла намеснік старшыні Савета Рэспублікі Мар'яна Шчоткіна падчас сумеснага беларуска-расійскага пасяджэння арганізацыйных камітэтаў па падрыхтоўцы і правядзенні форуму.


Падчас яго адбудзецца пасяджэнне міжпарламенцкай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу і Савета Федэрацыі Федэральнага сходу па міжрэгіянальным супрацоўніцтве. «Адным з пытанняў, якія мы будзем разглядаць, стане маніторынг заканадаўства, Дагавора аб Саюзнай дзяржаве. Гэта вельмі вялікі пласт работы, да якой далучацца парламентарыі Беларусі і Расіі», — адзначыла віцэ-спікер. Яна нагадала, што шляхі збліжэння заканадаўстваў нашых краін абмяркоўваліся ў снежні мінулага года падчас парламенцкіх слуханняў у Бранску. «Вельмі важна, каб мы бачылі праблемы і вырашалі іх», — падкрэсліла віцэ-спікер.

Па традыцыі на Форуме рэгіёнаў будуць падпісаныя кантракты, дагаворы, пагадненні паміж рэгіёнамі і канкрэтнымі прадпрыемствамі. «Наладжванне эканамічных сувязяў, стварэнне вытворчасцяў і сумесных распрацовак, фарміраванне саюзных праграм — гэта таксама адзін з элементаў работы форуму», — дадала Мар'яна Шчоткіна.

Намеснік старшыні Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі Юрый Вараб'ёў паведаміў, што зацікаўленасць у пашырэнні супрацоўніцтва ў межах Саюзнай дзяржавы выказваюць і кіраўнікі мясцовых улад, а ў аргкамітэт форуму паступаюць лісты з прапановамі, пытаннямі для ўключэння ў яго праграму.

Вераніка ПУСТАВІТ

Загаловак у газеце: Каб законы не былі перашкодай

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.