Вы тут

«Прэтэндэнт на дэпутацкі мандат павінен быць мэтанакіраваным у рабоце»


Старшыня Мінаблвыканкама Анатоль Ісачанка падчас датэрміновага галасавання на выбарах кандыдатаў у дэпутаты Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання выказаў меркаванне наконт таго, якім павінен быць народны абраннік. Губернатар асабліва падкрэсліў, што прэтэндэнт на дэпутацкі мандат павінен валодаць такой якасцю, як мэтанакіраванасць у рабоце, працаваць на стабільнасць у грамадстве. Не менш важна, каб тыя, каго выбірае народ, праяўлялі ініцыятыву, падтрымлівалі зносіны з людзьмі, вылучалі ініцыятывы па паляпшэнні іх дабрабыту.


Што датычыцца задач, якія стаяць перад будучымі дэпутатамі, то іх дакладна акрэсліў кіраўнік дзяржавы, лічыць Анатоль Ісачанка. Галоўнае іх выканаць і данесці да выбаршчыкаў.

Вяснянская выбарчая акруга, дзе галасаваў старшыня Мінаблвыканкама, адносна невялікая, у спісы для галасавання ўнесена 895 чалавек. У першы дзень датэрміновага галасавання на ўчастку № 52 асаблівай актыўнасці не назіралася, адзначыла старшыня ўчастковай камісіі Іна Дзятчэня. У далейшым выбаршчыкаў пабольшала. На раніцу 15 лютага было выдадзена 50 бюлетэняў.

Таццяна ЛАЗОЎСКАЯ

Загаловак у газеце: Працаваць на стабільнасць у грамадстве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?