Вы тут

Ярмошына сустрэлася са студэнтамі Акадэміі кіравання


«Удзел у выбарах — гэта паказчык асабістай сталасці і адказнасці перад грамадствам, дзяржавай», — сказала старшыня ЦВК перад пачаткам мерапрыемства.


Колькасць маладых кандыдатаў на мясцовых выбарах адрозніваецца ў залежнасці ад узроўню Саветаў. У Мінску і абласных цэнтрах прадстаўлена вялікая колькасць прэтэндэнтаў да 31 года. Значна саступае ім сельская мясцовасць.

У працэнтных суадносінах колькасць маладых кандыдатаў зніжаецца. Гэта звязана з тым, што больш за палову прэтэндэнтаў — каля 13 тысяч чалавек — кандыдаты сельскіх Саветаў. Як адзначыла Лідзія Ярмошына, у гарадах працэнт маладых людзей, якія змагаюцца за дэпутацкія партфелі, павялічваецца.

Старшыня ЦВК ужо паўдзельнічала ў датэрміновым галасаванні. Гаворачы аб абранай кандыдатуры, яна адзначыла, што ўважліва разглядала прэтэндэнтаў. Свой голас аддала таму, хто адзіны кінуў улётку ў яе паштовую скрыню.

«Мой дом знаходзіцца на адкрытай тэрыторыі, таму апусціць улётку ў паштовую скрыню мог любы, калі б захацеў. Але не ўсе кандыдаты стварылі асабістыя выбарчыя фонды і падрыхтавалі друкаваную прадукцыю. Чалавек, які падрыхтаваў друкаваныя матэрыялы, ужо прадэманстраваў сур'ёзныя адносіны да выбараў», — пракаменціравала Лідзія Ярмошына.

Сустрэча са студэнтамі Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь прайшла ў рамках рэспубліканскага праекта БРСМ «Моладзь вырашае!» Фармат мерапрыемства — «адкрыты дыялог». Асноўная тэма размовы надзвычай актуальная — «Моладзь і выбары: формула адказнасці».

Марыя ДАДАЛКА

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Як паказчык сталасці

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.