Вы тут

У Расонах адзначылі 100 гадоў з дня нараджэння Пятра Машэрава


Гарадскі пасёлак Расоны для Пятра Міронавіча Машэрава быў другой радзімай. Тут прайшла яго маладосць, вучоба, першыя крокі ў настаўніцкай прафесіі. На Расонскай зямлі прайшло баявое "хрышчэнне" Пятра, мужная загартоўка і гераічная дзейнасць як камандзіра партызанскага атрада.


У Музеі баявой садружнасці ў Расонах гэтымі днямі адзначылі 100 гадоў з дня нараджэння былога кіраўніка Кампартыі Беларусі, Героя Савецкага Саюза і Героя Сацыялістычнай працы Пятра Міронавіча Машэрава. Там прайшла навукова-практычная канферэнцыя: "Расонскі край: гісторыя, культура, людзі", прысвечаная яму. У музеі аформлена і дзейнічае мемарыяльная зала знакамітага земляка, размешчаны экспанаты, фатаграфіі, дакументы, партрэты.

У дзень нараджэння Машэрава, 13 лютага, была адкрыта алея Герояў Расоншчыны. На мемарыяле загінулым землякам гараджане аддалі даніну памяці і маці Пятра Міронавіча – Дар’і Пятроўне Машэравай – мужнай падпольшчыцы, закатаванай акупантамі ў час Вялікай Айчыннай вайны.

Анатоль КЛЯШЧУК, фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».