Вы тут

Супрацоўнікі ДАІ затрымалі ў Магілёве 17-гадовага згоншчыка


На падазроныя «Жыгулі» з адной светлавой фарай інспектары ДАІ маёр міліцыі Станіслаў Рубанаў і лейтэнант міліцыі Артур Цярэшчанка звярнулі ўвагу яшчэ ў раёне гандлёвага цэнтра «Перекресток» на Пушкінскім праспекце. На патрабаванне супрацоўнікаў дарожнай інспекцыі спыніцца, кіроўца,наадварот, націснуў на газ. І пачалася пагоня. Уцякач не рэагаваў ні на гукавыя сігналы, ні на пробліскавыя маячкі. «Жыгулі» раз-пораз выязджалі на сустрэчку, пакуль не наехалі на бардзюр і не заглухлі. Кіроўца спрабаваў уцячы, але хутка яго затрымалі.


Як паведаміла інспектар аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Магілёўскага аблвыканкама Таццяна Старасотнікава, за рулём машыны знаходзіўся 17-гадовы магіляўчанін, які не меў правоў кіроўцы, а само аўто было скрадзенае. Пра гэта сведчылі правады, якія тарчалі з-пад руля, і зламаны замок. Хутка стала вядома, што парушальнік украў машыну разам з прыяцелем і што яны абодва ў вышуку. Аматараў злачынных прыгод чакае прадугледжанае законам пакаранне.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Загаловак у газеце: Уцёкі па начным горадзе

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Сёння распачынае работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек збяруцца, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.