Вы тут

Што адбылося за тыдзень у Савеце Рэспублікі


Праблема — у адсутнасці рашэнняў

Міхаіл Мясніковіч пра саюзныя праграмы і развіццё інтэграцыі.

Адбылося пашыранае пасяджэнне Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі пад кіраўніцтвам спікера верхняй палаты парламента Міхаіла МЯСНІКОВІЧА. Адной з галоўных тэм яго стала справаздача Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі па эканоміцы, бюджэце і фінансах аб дзейнасці ў мінулым годзе і задачах на 2018-ы. Пра вынікі і планы паведаміў старшыня камісіі Уладзімір Панцюхоў.

Падводзячы вынікі мерапрыемства, Міхаіл Мясніковіч звярнуў увагу на важнасць захавання ў заканатворчай дзейнасці пакетнага прынцыпу, правядзення навуковай экспертызы, прагназавання наступстваў прыняцця нарматыўных прававых актаў. Асобна ён падкрэсліў ролю праграм Саюзнай дзяржавы ў інтэграцыйных працэсах: «Гэта сувязнае для нас звяно — саюзныя праграмы, агульныя праекты, прадпрыемствы і вытворчасці».

У той жа час не заўсёды саюзныя праграмы распрацоўваюцца і рэалізуюцца эфектыўна. «На распрацоўку і прыняцце праграм ідуць гады. Ідэі з цягам часу старэюць, — канстатаваў ён. — Бо самая вялікая праблема — гэта адсутнасць рашэнняў. Лепш паправіць, чым гадамі не прымаць». У сувязі з гэтым неабходна ўдасканаліць механізм адбору, узгаднення і прыняцця саюзных праграм. «За імі не толькі эканамічная выгада, але і наша інтэграцыя», — рэзюмаваў Міхаіл Мясніковіч.


Сонца і для Беларусі ўзыходзіць

Сенатар Сяргей Рахманаў наведаў Японію.

Старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы правёў серыю сустрэч з прадстаўнікамі парламента Японіі, а таксама дзелавымі коламі гэтай краіны.

У прыватнасці, адбылася сустрэча з парламенцкай групай дружбы Японіі і Беларусі на чале са старшынёй камісіі парламента Японіі па рэгіянальным развіцці Хірамішы Ватанабэ. У час перагавораў абмеркаваны пытанні двухбаковага супрацоўніцтва і міжпарламенцкага ўзаемадзеяння Беларусі і Японіі.

Таксама Сяргей Рахманаў сустрэўся з намеснікам кіраўніка Генеральнага савета па грамадскай бяспецы кіруючай ліберальна-дэмакратычнай партыі Японіі, былым дзяржаўным міністрам па сацыяльных пытаннях Масака Моры. Падчас сустрэчы разгледжаны магчымасці прымянення тэхналогій беларускай кампаніі «Гейм Стрым» для рэабілітацыі тэрыторый, што пацярпелі ад аварыі на АЭС «Фукусіма-1».

Акрамя таго, Сяргей Рахманаў правёў сустрэчу з прэзідэнтам японскай федэрацыі біятлона. Разгледжаны пытанні супрацоўніцтва ў галіне спорту, у тым ліку на ўзроўні алімпійскіх камітэтаў.


Не папяровы, а дзейсны саюз

У Саюзе Беларусі і Расіі абмеркавалі правы грамадзян.

Пытанні гарманізацыі заканадаўства па забеспячэнні роўных правоў грамадзян Беларусі і Расіі абмеркаваны ў ходзе пасяджэння Камісіі Парламенцкага сходу па заканадаўстве і рэгламенце, якое прайшло ў Гомелі.

«У выглядзе рэкамендацый падрыхтаваны выніковы дакумент, дзе пазначаныя прыярытэтныя кірункі развіцця Саюзнай дзяржавы на 2018—2020 гады. У ліку першачарговых мер варта адзначыць пытанні гарманізацыі і ўніфікацыі заканадаўства ў галіне забеспячэння роўных правоў грамадзян і суб'ектаў гаспадарання Беларусі і Расіі», — паведаміла намеснік старшыні Камісіі Парламенцкага сходу, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу па заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Ала БОДАК.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Як выхаваць даследчыка за школьнай партай?

Чаму ўсе краіны, якія развіваюць інавацыйную эканоміку, робяць сёння стаўку на STЕM? 

Палітыка

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з прадстаўнікамі СМІ Расіі

Некалькі рэчаў сёлета адбываюцца ўпершыню.

Грамадства

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Ці набудуць у гаспадароў старыя хаты?

Адэльскі сельскі савет, што ў Гродзенскім раёне, можна назваць брамай у Еўрасаюз.