Вы тут

«Жыву блiзка, навошта адкладваць на апошнi дзень?»


Самай першай на выбарчы ўчастак у вёсцы Вiстычы Брэсцкага раёна прыйшла пенсiянерка Ганна Шэйда. Аказваецца, Ганна Iльiнiчна заўсёды праяўляе грамадзянскую актыўнасць i прыходзiць раней за ўсiх. «Жыву блiзка, навошта адкладваць на апошнi дзень?» — растлумачыла выбаршчыца.


Член ка­мi­сii Воль­га Дро­бы­ша­ва  i вы­бар­шчы­ца Ва­лян­цi­на Ску­ла­вец.

Тым i адрознiваецца вясковы выбарчы працэс ад гарадскога, што члены камiсii i выбаршчыкi ведаюць адно аднаго. Старшыня камiсii Алена Макоўская кажа, што Ганна Iльiнiчна вельмi абавязковы чалавек, але апошнiм часам яе падводзiць здароўе. Калi самаадчуванне трошкi лепшае, для жанчыны гэта нагода выйсцi ў людзi. Мясцовыя жыхары прыходзяць аддаць галасы, але паспяваюць абмеркаваць i нюансы вулiчнага асвятлення, i вясковыя святы, i стан дарог на новых вулiцах. Так, за гадзiну на выбарчым участку давялося, напрыклад, пачуць, што не ўсе задаволены правядзеннем раённага свята «Вiстыцкi яблык». Апошняе трэба растлумачыць. У Вiстычах знаходзiцца сельскагаспадарчае прадпрыемства «Агра-сад «Свiтанак». Адным з кiрункаў ААТ з'яўляецца вытворчасць яблыкаў, i ўжо некалькi гадоў запар у жнiўнi тут праводзяць адпаведнае раённае свята. «Вiстыцкi яблык» стаў святам для ўсяго раёна, а вось дзень вёскi праводзiць перасталi, i яго ў нас цяпер няма», — кажуць выбаршчыкi. Вось вам i пытанне для сесii новага склiкання мясцовага Савета. Дарэчы, з самага пачатку выбарчай кампанii ў Доме культуры паявiлася скрынка для наказаў выбаршчыкаў. Можа, i гэты ўжо атрымаў нехта з кандыдатаў?

Людмiла Петручук, шматдзетная мацi, нiякiх праблем не агучвала, — хутка прагаласавала i пабегла па справах, сказаўшы, што на выхадныя ў iх запланаваная паездка. Занятымi выхаднымi растлумачыў датэрмiновае галасаванне i Дзмiтрый Платнiцкi. Малады спецыялiст, ветурач мясцовай гаспадаркi, працуе нядаўна. Для сям'i атрымаў домiк у вёсцы. Прозвiшча Дзмiтрыя давялося занесцi ў дадатковы спiс, бо ён зарэгiстраваўся адносна нядаўна.

Алена Макоўская хутка запаўняе дакументы — чалавек яна вопытны, у камiсiях удзельнiчае шмат гадоў. Алена Леанiдаўна бiблiятэкар, многiя з яе выбаршчыкаў з'яўляюцца чытачамi. Расказвала, што ў першы дзень датэрмiновага галасавання адзiн з вяскоўцаў прынёс здаць кнiгi, яго запрашалi зайсцi i на ўчастак. Але чалавек запярэчыў, сказаў, што прывык хадзiць на выбары ў дзень галасавання.

— I гэта яго права, — зазначае старшыня камiсii. — Многiя сапраўды ўспрымаюць дзень выбараў як свята яшчэ з савецкiх часоў. Ёсць у нас цудоўны чалавек, былы педагог, 93-гадовая Нiнэль Антонаўна Навуменка. Яна прыходзiць менавiта ў дзень выбараў, усiх вiншуе з гэтай падзеяй, стараецца ўбачыць паболей аднавяскоўцаў. Акрамя прыезджых, усе яе былыя вучнi, яна выкладала ў школе родную мову i лiтаратуру.

Вольга Дробышава, член участковай выбарчай камiсii, дадала, што ў нядзелю паедзе са скрынкай у аддаленыя вёскi. «Многiя пажылыя людзi вельмi чакаюць нас, бабулькi надзяваюць святочныя хустачкi i з ранку выглядваюць у вокны. Выязныя скрынкi гатовыя — вунь стаяць!» А скрынкi для галасавання на ўчастку празрыстыя. Супрацоўнiца дзiцячага садка Валянцiна Скулавец запоўнiла бюлетэнь вельмi хутка. Было бачна, што Валянцiна Уладзiмiраўна загадзя ведала, за каго i як галасаваць. У Брэсцкi абласны Савет у гэтай акрузе балатуецца два кандыдаты, у астатнiх — па адным.

Святлана ЯСКЕВIЧ

Фота Сяргея ХМЕЛЯ

Загаловак у газеце: I скрынка для наказаў

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».