Вы тут

Карэспандэнты «Звязды» паназiралi за ходам датэрмiновага галасавання


Беларускi нацыянальны тэхнiчны ўнiверсiтэт па праве лiчыцца адным з найлепшых у краiне. Адначасова тут атрымлiваюць веды больш за 35 тысяч чалавек. Многiя са студэнтаў — iншагароднiя, таму замацаваны за ўчасткамi, да якiх тэрытарыяльна адносяцца iнтэрнаты. Усяго ў БНТУ арганiзавана тры ўчасткi для галасавання.

Мы пабывалi на адным з iх, размешчаным у корпусе аўтатрактарнага факультэта, i паназiралi за ходам датэрмiновага галасавання.


Галоўная прычына, чаму студэнты лiчаць за лепшае галасаваць загадзя, вельмi простая: большасць з iх прывыклi ездзiць дамоў да бацькоў практычна кожныя выхадныя. Ды i наогул — прымусiць сябе лiшнi раз наведаць храм ведаў у законны выхадны могуць далёка не ўсе. Так што аўдыторыю, прызначаную для галасавання, нават у першай палове дня нельга назваць пустуючай.

Трое студэнтаў, якiя вучацца на аўтатрактарным факультэце па спецыяльнасцi «транспартная лагiстыка», прыйшлi ў пункт галасавання разам. Алена Банiна з Салiгорска i Iван Нiкалаенка з Мазыра сёлета спрабуюць сябе ў ролi выбаршчыкаў упершыню. А вось маладзечанец Iван Карыцька ўжо галасаваў на парламенцкiх выбарах паўтара года таму. Цяпер малады чалавек гаворыць з сябрамi з веданнем справы, яшчэ раз тлумачыць, як i што трэба рабiць.

Пытаемся, цi ведаюць яны, чым займаюцца дэпутаты мясцовых Саветаў. У адказ маладыя людзi ўпэўнена кiваюць.

— Паляпшаюць... — пачынае разважаць Алена, — ... грамадскае i культурнае жыццё нашага горада, — заканчвае фразу Iван.

Выбар зрабiць было не цяжка: звесткi пра кандыдатаў вывучылi загадзя —iнфармацыйныя плакаты звяртаюць на сябе ўвагу. Юныя выбаршчыкi лiчаць, што галоўнае — гэта самапрэзентацыя. А «гавораць» за чалавека i яго адукацыя, i пасада, i нават фатаграфiя.

Пра тое, якiя змены да лепшага патрэбны асабiста iм, маладыя людзi даюць адказ практычна не задумваючыся. Галоўных пунктаў усяго два: палепшыць умовы пражывання ў iнтэрнаце i зрабiць праезд у грамадскiм транспарце — хоць бы ў аўтобусе — бясплатным. Цяпер на гэта выдаткоўваецца значная частка стыпендыi.

А як наконт таго, што варта было б палепшыць у iх родных гарадах? «Салiгорск — горад малады, таму глабальных праблем там няма», — лiчыць Алена. «А Мазыру вельмi пашанцавала з горадаўтваральным прадпрыемствам, так што сiтуацыя зусiм нядрэнная», — дадае Iван. А вось Iван з Маладзечна настроены не настолькi аптымiстычна: у гэтым населеным пункце ўжо даўно востра стаiць пытанне з працоўнымi месцамi, якое неабходна вырашыць у найблiжэйшы час. «Так, — падхоплiваюць аднакурснiкi. — У цэлым гэта для ўсёй краiны важна, неабходна, каб у людзей была праца i каб яна дастойна аплачвалася».

Па словах старшынi ўчастковай камiсii № 39 Савецкага раёна г. Мiнска Мiхаiла ЖУЛЕВIЧА, асноўны паток выбаршчыкаў чакаецца якраз падчас датэрмiновага галасавання. Старшыня адзначае, што сёлета студэнты праяўляюць сябе вельмi актыўна. Надаць падзеi святочную афарбоўку дапамагае ансамбль народных iнструментаў, якi выступае ў холе. А на нядзелю запланаваны турнiр па шахматах i буфет, у якiм будзе прадстаўлены шырокi асартымент прысмакаў.

Сам Мiхаiл Iванавiч таксама збiраецца прагаласаваць датэрмiнова. Першае, з чым ён звярнуўся б да абранага дэпутата, — уладкаванне больш зручнага пешаходнага перахода непадалёк ад свайго дома ў мiкрараёне Сухарава. На думку старшынi камiсii, пачынаць вырашаць глабальныя пытаннi трэба з малога.

Дар'я КАСКО

Фота Сяргея НIКАНОВIЧА

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.

Моладзь

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Вераніка Цубікава: Натхняюся жаданнем дзяліцца

Яе песні займаюць першыя радкі ў музычных чартах краіны, пастаянна гучаць на радыё і тэлебачанні.