Вы тут

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Сі Цзіньпіна са Святам Вясны


Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Старшыню КНР Сі Цзіньпіна і дружалюбны кітайскі народ са Святам Вясны, паведамілі газеце "Звязда" ў прэс-службе беларускага лідара. 


Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што ў мінулым, юбілейным для беларуска-кітайскіх адносін годзе ўдалося пашырыць узаемадзеянне па ўсіх напрамках, ўсталяваць яшчэ больш цесныя сувязі паміж рэгіёнамі і ведамствамі дзвюх краін. 

 Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што 2018 год стане важнай вехай у развіцці двухбаковага супрацоўніцтва. Паглыбленню ўзаемаразумення паміж грамадзянамі дзвюх дзяржаў, іх культурнаму збліжэнню будуць спрыяць мерапрыемствы ў рамках Года турызму Беларусі ў Кітаі. 

«Мы заўсёды гатовыя да нарошчвання ўсебаковага стратэгічнага партнёрства з Кітаем, якое адрозніваецца даверным і ўзаемавыгадным характарам. Шчыра спадзяюся, што ў беларуска-кітайскіх адносінах заўсёды будзе панаваць вясна і наша сяброўства будзе мацнець з кожным днём», - падкрэсліў Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Час клопату садаводаў: на якія сарты пладовых і ягадных культур варта звярнуць увагу?

Выбар саджанца для садавода — той момант, значнасць якога складана пераацаніць.

Культура

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Чым сёлета будзе здзіўляць наведвальнікаў «Славянскі базар у Віцебску»?

Канцэрт для дзяцей і моладзі, пластычны спектакль Ягора Дружыніна і «Рок-панарама».