Вы тут

Цяльпук шыдэлкам не падчэпіш, у хцівага сырызны не выпрасіш


Штотыдзень у эфіры тэлеканала «Беларусь 3» тэлевіктарына «Размаўляем па-беларуску». Для таго каб стаць яе ўдзельнікамі, неабходна зайсці на сайт tvrgomel.by або 3belarus.by і праз банер «Размаўляем па-беларуску» запоўніць заяўку на каманду з трох чалавек. Ну, а праверыць сваё веданне роднай мовы пасля таго, як праграма выйшла ў эфір, можна з дапамогай «Звязды».


Ці ведалі вы, што:

  • шыдэ́лак — кручок для вязання;
  • цяльпу́к — кароткі тоўсты кавалак дрэва, калодка;
  • хці́вы — скупы, карыслівы;
  • рахма́ны — дабрадушны, лагодны;
  • цэлік — прыцэл на ствале зброі;
  • сыры́зна — недаспелая садавіна ці агародніна.
  • Як рэзаны — вельмі моцна, нястрымна, адчайна крычаць, плакаць. Беларусы яшчэ скажуць: благім матам, на ўвесь свет. Рускія: не своим голосом, во всю ивановскую.
  • У руках быць — знаходзіцца ў поўнай залежнасці ад каго-небудзь. Беларускія адпаведнікі: пад абцасам, пад ботам, пад пятой. Рускія: под каблуком, под колпаком.

Чарговыя выпускі тэлевіктарыны глядзіце ў эфіры «Беларусь 3» раніцай кожную суботу.

Ірына АСТАШКЕВІЧ

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.

Моладзь

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Аліна Чыжык: Музыка павінна выхоўваць

Фіналістка праекта «Акадэмія талентаў» на АНТ — пра творчасць і жыццё.

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.