Вы тут

Віктарына па кінакарціне «Пакроўскія вароты»


«Пакроўскім варотам» — 35!

Тэлевізійная прэм'ера лірычнай камедыі Міхаіла Казакова «Пакроўскія вароты» адбылася ў лютым 1983 года. Нават у моцна адцэнзураваным, «безалкагольным» выглядзе карціна вельмі хутка стала своеасаблівым культурным кодам пакалення, па якім апошнія грамадзяне Савецкага Саюза пазнавалі «сваіх».

І хоць сёння ўжо далёка не кожны падхопіць і працягне цытату з легендарнага кіно, хіба гэта нагода, каб не любіць яго за выдатны акцёрскі ансамбль, тонкую драматургію і асаблівую шчымліва-настальгічную атмасферу мінулай эпохі, прасякнутую песнямі Акуджавы і гарадскімі ландшафтамі старой Масквы?

Гэта сёння пісьменніку і сцэнарысту Леаніду Зорыну 93 гады, а калісьці было 20 «з хвосцікам», і ён здымаў маленечкі пакойчык у сталічнай камунальнай кватэры. А потым напісаў з сябе аспіранта Косціка, а з суседзяў — іншых персанажаў «Пакроўскіх варотаў». Давайце ж, шаноўныя кінаманы, успомнім разам любімых герояў і іхнія крылатыя фразы, умовы і абставіны. Вашай увазе — невялічкая кінавіктарына, правільныя адказы да якой змешчаны ў канцы. Дык паехалі — следам за матацыклістам Саўранскім!


1. Будучы муж Маргарыты Хобатавай, гравёр Сава Ігнацьевіч, любіў спяваць пад акардэон, трапна і не вельмі ўстаўляць у размову нямецкія слоўцы і расказваць пра сваю работу. Сярод яго інструментаў не было:

  • а) шпіцштыхеля
  • б) курцштыхеля
  • в) больштыхеля.

2. «На вуліцы ідзе дождж, а ў нас ідзе...»

  • а) канцэрт
  • б) кіно
  • в) дыскатэка.

3. «Вы — будучы муж? — Я не будучы, але...»

  • а) сапраўдны
  • б) мінулы
  • в) патэнцыйны.

4. «Вы папулярная. — Не, гэта ... папулярная. Столькі нервовых хворых, а калоць няма каму»

  • а) інгаляцыя
  • б) вітамінізацыя
  • в) дыспансерызацыя.

5. «У гэтым ёсць пэўная вытанчанасць: вы — у загс, а Хобатаў — у ...»

  • а) манастыр
  • б) санаторый
  • в) планетарый.

6. Фільм ледзь не быў адкладзены на паліцу з-за таго, што неўзабаве пасля заканчэння яго вытворчасці адна з ключавых актрыс выйшла замуж за амерыканца і эмігрыравала за мяжу. Каго яна сыграла ў карціне?

  • а) медсястру Людачку
  • б) супрацоўніцу загса Маргарыту
  • в) плыўчыху Святлану.

7. Дагнаць Саўранскага — гэта...

  • а) мара
  • б) план партыі
  • в) утопія.

Усміхайцеся і часцей глядзіце добрае кіно!


Правільныя адказы: 1. б), 2. а), 3. в), 4. б), 5. а), 6. а), 7. в)

Загаловак у газеце: «Я ўся такая раптоўная... Такая супярэчлівая ўся...»

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».