Вы тут

Карэспандэнт «Звязды» стала лаўрэатам конкурса Міністэрства абароны


Штогод беларускай арміі ў сярэднім прысвячаецца звыш трох тысяч публікацый у друку, каля 150 гадзін тэле- і 80 радыёэфіру

Традыцыйна напярэдадні Дня абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл Беларусі, якія днямі святкуюць сваё 100-годдзе, найлепшыя журналісты краіны, што знаёмяць аўдыторыю з тонкасцямі вайсковай службы, атрымліваюць заслужаныя ўзнагароды.


Лаўрэатам штогадовага творчага конкурсу на лепшае асвятленне ў СМІ пытанняў будаўніцтва і развіцця Узброеных Сіл, патрыятычнага выхавання насельніцтва ў намінацыі «Аўтарскі погляд» каторы год запар стала і наш карэспандэнт Вераніка Канюта.

Пераможцы конкурсу вызначаны ў 17 творчых намінацыях, якія ахапілі ўвесь спектр інфармацыйнай дзейнасці, усе сучасныя жанры, формы і спосабы асвятлення ваенна-патрыятычнай тэматыкі.

— Сёння мы маем права казаць аб высокай эфектыўнасці і выніковасці супрацоўніцтва Узброеных Сіл і сродкаў масавай інфармацыі, — адзначыў падчас цырымоніі ўзнагароджвання міністр абароны генерал-лейтэнант Андрэй РАЎКОЎ. — Прыкладам чаго з'яўляецца асвятленне сумеснага стратэгічнага вучэння «Захад-2017», па завяршэнні якога кіраўнік дзяржавы даў найвышэйшую ацэнку работы СМІ. Дзякуючы ім грамадскасць штодзённа знаёміцца з вынікамі развіцця і будаўніцтва Узброеных Сіл нашай краіны. Творчае майстэрства і сапраўдны патрыятызм — найлепшыя якасці беларускага журналіста.

Як заўважыў міністр інфармацыі Аляксандр КАРЛЮКЕВІЧ, старонкі газет, прысвечаныя розным аспектам жыццядзейнасці Узброеных Сіл, чытаюць ва ўсёй краіне. «Тыя тэлевізійныя і радыйныя праграмы, якія маюць добрыя шматгадовыя традыцыі, з якіх глядач і радыёслухач даведваецца пра сённяшнія падзеі, пра подзвігі, якія здзяйсняюцца салдатамі нашых Узброеных Сіл, безумоўна, прыцягваюць увагу, — перакананы міністр. — Хацелася б, каб гэтая тэма і надалей заставалася галоўнай у плане выхавання насельніцтва і журналісцкіх зносін з чытачом».

Ул. інф

Фота БЕЛТА

Загаловак у газеце: Словамі патрыятызму

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Сёння пачаў работу УНС у новым статусе

Амаль тысяча дзвесце чалавек сабраліся, каб вырашаць найважнейшыя пытанні развіцця краіны. 

Навука

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Наколькі эфектыўна працуе сістэма інтэлектуальнай уласнасці?

Расказаў першы намеснік старшыні Дзяржаўнага камітэта па навуцы і тэхналогіях Рэспублікі Беларусь Дзяніс Каржыцкі.

Здароўе

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

У Нацыянальны каляндар плануюць уключыць новыя прышчэпкі

Як вакцыны выратоўваюць жыцці і чаго можа каштаваць іх ігнараванне?

Грамадства

Курс маладога байца для дэпутата

Курс маладога байца для дэпутата

Аляксандр Курэц – самы малады народны выбраннік у сваім сельсавеце і адзіны дэпутат сярод сваіх калег па службе.