24 Май, чацвер

Вы тут

На станцыі Тошыца за два дні пад цягнікі трапілі два чалавекі


На чыгуначнай станцыі Тошыца, што ў Быхаўскім раёне, на працягу двух дзён пад цягнікі трапілі мужчына і жанчына. Для 70-гадовага мясцовага жыхара няшчасны выпадак скончыўся смяротным зыходам. Пра гэта паведамляецца на сайце Міністэрства ўнутраных спраў.


Першая трагедыя здарылася ў панядзелак, 12 лютага, каля 10.00. Пенсіянер пераходзіў чыгунку па пешаходным пераходзе і правілы не парушаў. Аднак ён не разлічыў свае сілы і ў выніку апынуўся пад коламі цягніка Санкт-Пецярбург — Кішынёў. Ад шматлікіх траўмаў пажылы мужчына памёр праз некалькі гадзін у бальніцы.

А ўжо 13 лютага каля 19.30 на гэтай жа станцыі цягнік Гомель — Санкт-Пецярбург збіў 50-гадовую жыхарку Быхаўскага раёна. Праўда, жанчына выжыла і цяпер знаходзіцца ў бальніцы. Пасажырка выйшла на станцыі з дызеля Магілёў — Жлобін. Не чакаючы адпраўлення саставу, яна паспрабавала абысці яго з боку апошняга вагона. У выніку парушальніца паплацілася за паспешлівае рашэнне — на суседнім пуці яе збіў іншы цягнік.

А праз тры гадзіны таго ж дня няшчасны выпадак быў зафіксаваны ў Жлобінскім раёне. Пад пасажырскі састаў, які рухаўся з Кіева ў Пецярбург, трапіў мужчына. З цяжкімі траўмамі і без прытомнасці ён быў дастаўлены ў шпіталь з перагона станцыя Жлобін-Паўночны — станцыя Лукскае. Дакладныя прычыны таго, што адбылося, як і асоба пацярпелага, пакуль не ўстаноўлены.

Таксама высвятляецца матыў бяздзейнасці 55-гадовага жыхара Магілёўскай вобласці. У панядзелак, 12 лютага каля 18.45 ён не ўстаў з рэек перад надыходзячым таварняком у Асіповічах. Прычынай таму мог стаць алкаголь, выяўлены ў крыві пацярпелага пры аказанні яму медыцынскай дапамогі.

Ва ўсіх выпадках машыністы цягнікоў падавалі папераджальныя светлавыя і гукавыя сігналы, а таксама выкарыстоўвалі экстранае тармажэнне. У выніку няшчасных выпадкаў затрымка ў руху цягнікоў склала ад васьмі хвілін да гадзіны. Зараз па ўсіх інцыдэнтах праводзяцца праверкі.

Сяргей РАСОЛЬКА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Грамадству патрабуюцца творчыя асобы.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?