Вы тут

БРСМ заклікае моладзь рабіць cэлфі на выбарчых участках


Мінская гарадская арганізацыя БРСМ прэзентавала конкурс cэлфі «Моладзь_выбірае». Яго галоўнай мэтай з'яўляецца павышэнне электаральнай актыўнасці хлопцаў і дзяўчат, прыняць удзел у ім зможа кожны малады выбаршчык. Для гэтага па 18 лютага неабходна зрабіць сэлфі на выбарчым участку і размясціць яго ў сацыяльнай сетцы «УКантакце» з хэштэгамі #Молодежь_выбирает, #Выборы2018. З 19 па 21 лютага ў афіцыйнай групе Мінскай гарадской арганізацыі саюза моладзі «УКантакце» пройдзе адкрытае галасаванне на самае лепшае фота акцыі. Пераможцы, а таксама найлепшыя 50 работ будуць адзначаны сувенірамі.


Нагадаем, што па ініцыятыве Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ ва ўсіх рэгіёнах краіны рэалізуецца акцыя «#Моладзь вырашае!», прымеркаваная да правядзення выбараў, падчас якой кожны ахвотны выбаршчык можа напісаць патэнцыйным дэпутатам пажаданні, апусціўшы іх у спецыяльныя скрыні, устаноўленыя ў месцах правядзення пікетаў БРСМ у падтрымку кандыдатаў у дэпутаты, а таксама ў час маладзёжных акцый, прысвечаных выбарам. Акрамя таго, гэтай арганізацыі належыць ініцыятыва па стварэнні і запуску мабільнай праграмы «Галасую» ў дапамогу выбаршчыкам.

Таксама ў дні датэрміновага галасавання і ў дзень выбараў валанцёры руху БРСМ «Добрае Сэрца» акажуць дапамогу ветэранам Вялікай Айчыннай вайны і інвалідам у іх суправаджэнні на выбарчыя ўчасткі. Усяго плануецца задзейнічаць каля тысячы добраахвотнікаў. Пры Мінскай гарадской арганізацыі саюза моладзі працуе гарачая лінія (284 85 54), куды можа звярнуцца і пакінуць заяўку той, хто мае патрэбу ў дапамозе.

Нядаўна прайшлі трэнінгі з удзелам каля ста прадстаўнікоў валанцёрскага руху БРСМ «Добрае Сэрца», на якім працягнулася навучанне добраахвотнікаў неабходным навыкам аказання дапамогі маламабільным выбаршчыкам у перыяд работы выбарчых участкаў у сталіцы падчас выбараў дэпутатаў у Мінгарсавет. У праграму практычных заняткаў былі ўключаны трэнінгі па этыцы стасункаў, майстар-класы з невідушчымі людзьмі і Беларускага таварыства інвалідаў.

Па 18 лютага з 9.00 да 21.00 будзе працягнутая работа штаба Мінскай гарадской арганізацыі БРСМ па ўдзеле моладзі ў выбарах у Мінскі гарадскі Савет дэпутатаў 28-га склікання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Загаловак у газеце: Зрабі сваё фота на выбарчым участку!

Выбар рэдакцыі

Здароўе

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Як вясной алергікам аблегчыць сваё жыццё?

Некалькі парад ад урача-інфекцыяніста.