24 Май, чацвер

Вы тут

У жыхара Кобрына канфіскавалі пісталет і стрэльбу


У кіраўніка адной з фермерскіх гаспадарак Кобрынскага раёна праваахоўнікі канфіскавалі незарэгістраваныя пісталет ТТ і паляўнічую стрэльбу, паведамілі ва УУС Брэсцкага аблвыканкама.


Фото: stvol.ua

Незаконныя дзеянні ў адносінах да агнястрэльнай зброі з боку 54-гадовага жыхара раённага цэнтра выяўлены ў ходзе аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў. У доме,  які належыць мужчыну, супрацоўнікі 6-га ўпраўлення (па Брэсцкай вобласці) ГУБАЗіК МУС сумесна з АМАП УУС выявілі незарэгістраваныя пісталет Токарава ўзору 1933 года і двуствольную паляўнічую стрэльбу 13-га калібра.

Па заключэнні экспертаў, пісталет калібра 7,62 і стрэльба з'яўляюцца прыдатнымі для страляніны. Зброя канфіскавана.

Кобрынскі РАСК у дачыненні да жыхара Кобрына пачаў крымінальную справу. Санкцыя артыкула прадугледжвае максімальнае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

БЕЛТА

Дадаць каментар

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Чаму быць сярэднім спецыялістам эканамічна нявыгадна?

Грамадству патрабуюцца творчыя асобы.

Грамадства

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Чым здзівілі і ўразілі ўдзельнікі WorldSkіlls Belarus 2018?

Як вы думаеце, ці шмат страў можна прыгатаваць з буракоў?